Свет

Польшча рыхтуецца да хвалі расійскіх кібератак

Расіяне здзяйснялі спробы кібератак цягам апошніх шасці месяцаў, а надоечы для атак на крытычна важную дзяржаўную інфраструктуру былі дэлегаваныя дзве адмысловыя групы, створаныя расейскімі спецслужбамі, заявіў у эфіры «TVN24» віцэ-прэм’ер і міністр дыгіталізацыі Кшыштаф Гаўкоўскі, піша Белсат.

«Цягам некалькіх дзён ужо ведаем, што вызначаныя дзве спецыяльныя групы, створаныя расейскай спецслужбай ГРУ. Адная з групаў скіраваная на тое, каб сеяць дэзынфармацыю, а другая, каб найбліжэйшымі тыднямі і вакацыйнымі месяцамі паралізаваць крытычную інфраструктуру. Ужо ведаем гэта, нашыя службы гэта знайшлі. Міністэрства дыгіталізацыі і падначаленыя службы дзейнічаюць», — сказаў Гаўкоўскі.

Паводле слоў міністра, кібератакі — гэта «халодная вайна, а ў некаторых момантах ужо і цёплая, такая, да якой мы дакранаемся, адчуваем і якая паўплывае на нашае жыццё».

На пытанне журналіста, да якога найгоршага сцэнару кібератак трэба рыхтавацца Польшчы, віцэ-прэм’ер адказаў:

«Крытычная дзяржаўная інфраструктура, напрыклад, электрастанцыі, водазабеспячэнне і каналізацыя перастаюць працаваць. Рэальныя ўсе сцэнары, у якіх мы сёння выкарыстоўваем рознага кшталту кампю’тарныя прылады, праграмы, якія можна ўзламаць, выключыць, перахапіць кантроль і давесці да крытычнай сітуацыі».

Гаўкоўскі згадаў атаку на польскае інфармацыйнае агенцтва РАР, у выніку якой у стужцы навінаў з’явілася паведамленне пра мабілізацыю. Віцэ-прэм’ер распавёў, што хакеры здолелі ўзламаць прыладу працаўніка агенцтва і скрасці ягоныя ўліковыя дадзеныя для доступу да стужкі агенцтва. Паводле Гаўкоўскага, гэта стала магчымым, бо адзін з працаўнікоў даваў доступ да працоўнай прылады чальцу сям’і, які і паставіў на яе праграму са шкоднасным кодам.

«Я кажу ўсім чыноўнікам у Польшчы падчас сустрэчаў: службовая прылада — гэта службовая прылада, не даем дзецям, не даем блізкім, не глядзім фільмаў, не робім рознага кшталту здымкаў, не лагінімся ў 25 розных аплікацыях, бо не ведаем, хто хоча захапіць гэтую прыладу. А сітуацыя з РАР мусіць быць прыкладам для ўсёй Польшчы: будзь уважлівы, бо твая ўстанова можа быць паралізаваная», — зазначыў міністр дыгіталізацыі.

У Польшчы сапраўды магчымыя дыверсіі і акты сабатажу, але польскія ратаўнікі мусяць даць рады ім, казаў раней у інтэрв’ю польскай рэдакцыі «Белсату» прэс-сакратар Галоўнай дзяржаўнай пажарнай службы, старшы брыгадзір Караль Кежкоўскі.

«Думаю, што гэта не будзе падпал усёй краіны, але асобныя акты сабатажу і дыверсіі могуць быць. Гледзячы на ​​апошнія падзеі ў Польшчы, нехта можа звязаць іх з дыверсіямі. На гэтым і палягае гібрыдная вайна — у краіне можа адбыцца нешта такое, што выкліча трывогу і напружанне. І мы гэта ўлічваем», — заявіў Караль Кежкоўскі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты20

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты

Усе навіны →
Усе навіны

Ілля Андрэеў: Стараюся бачыць магчымасці, якія дала нам вымушаная эміграцыя

Украінцы заявілі пра знішчэнне чыгуначнага моста цераз Паўночна-Крымскі канал4

У Тэхасе пасля аварыі грузавіка, які перавозіў вуллі, на свабоду вырваліся два мільёны пчол1

Доктар расказаў, хто ў Беларусі хварэе на адзёр

Былая палітзняволеная Карына Праташчык, якая зацяжарала яшчэ ў калоніі, нарадзіла ў Германіі сына3

Ад заўтра трошкі даражэе бензін8

Пуцін заявіў, што УСУ б’юць па Расіі, каб раскачаць грамадства24

Лаўроў заявіў, што Расія гатова аднавіць перамовы з Украінай7

Чаму ў некаторых мужчын пасля 50 гадоў пеніс можа стаць карацейшым на пяць сантыметраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты20

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць