Свет

Амерыканскія СМІ назвалі, хто можа пераканаць Байдэна выйсці з прэзідэнцкай гонкі

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн 30 чэрвеня абмяркуе з членамі сямʼі сваё вылучэнне на другі прэзідэнцкі тэрмін, паведамляе NBC News са спасылкай на крыніцы.

 Джо і Джыл Байдэны. Фота: AP Photo / Evan Vucci

Паводле NBC News, толькі члены сямʼі — і ў прыватнасці, жонка Джыл — маглі б пераканаць Байдэна, што яму неабходна выйсці з гонкі пасля нядаўняга правалу на дэбатах з Дональдам Трампам. 

«Людзі, якія прымаюць рашэнні — гэта два чалавекі, прэзідэнт і яго жонка», — сказала адна з крыніц. «Адзіны чалавек, які мае поўны ўплыў на яго, гэта першая лэдзі. Калі яна вырашыць, што курс павінен змяніцца, курс зменіцца», — дадаў іншы суразмоўца.

Джыл Байдэн, паводле амерыканскіх выданняў, першапачаткова падтрымлівала паўторнае вылучэнне мужа. 

Але амерыканскія СМІ адзначаюць, што ў Дэмакратычнай партыі няма адзінага меркавання, ці неабходна Байдэну адмовіцца ад барацьбы на прэзідэнцкіх выбарах. Важны аргумент супраць — адсутнасць іншых досыць папулярных кандыдатаў. 

У ЗША 27 чэрвеня прайшлі дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты — Дональда Трампа і Джо Байдэна. Яны завяршыліся правалам для цяперашняга прэзідэнта. Газета The New York Times пасля дэбатаў заклікала Дэмакратычную партыю вылучыць іншага кандыдата замест Байдэна. Сам прэзідэнт ЗША заявіў, што мае намер перамагчы на выбарах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 45

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты14

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр4

Чыноўнікі расказалі, калі ў Беларусі адновяць унутраныя авіярэйсы1

Ашчадзілі $1000 на паездцы, але пашкадавалі. Беларусы расказалі, як з'ездзілі на адпачынак у Егіпет

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 45

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць