6 ліпеня каля 9-й гадзіны вечара ў аграгарадку Белагурна Дзятлаўскага раёна дзеці гулялі ў салоне аўтамабіля, які стаяў на пагорку.

«У нейкі момант машына пакацілася. Хлопчык спалохаўся, адчыніў дзверы, выскачыў з аўто і трапіў пад колы лафета з дошкамі, далучанага да аўто», — гаворыцца ў паведамленні міліцэйскай прэс-службы.
Ад атрыманых траўмаў дзіця памерла.
Цяпер чытаюць
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары