Грамадства5454

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман

Што будзе рабіць апазіцыя і чаго чакаць ад лукашэнкаўцаў? Сваё бачанне стратэгіі дэмакратычных сілаў адносна прэзідэнцкіх выбараў 2025 года выказалі Франак Вячорка, Павел Латушка і Арцём Шрайбман.

Pavel Latushko Franak Viačorka Павел Латушка Франак Вячорка Павел Латушко Франтишек Вечёрко
Павел Латушка і Франак Вячорка. Скрын відэа: FundacjaTutaka / YouTube

Дыскусія пра гэта прайшла на фестывалі «Тутака». 

«Трэба мець меню розных дзеянняў і крокаў»

Франак Вячорка адзначыў, што не мае ніякіх спадзяванняў наконт таго, што выбары дадуць новае акно магчымасцей. «Адназначна мы будзем працаваць над непрызнаннем гэтых выбараў. Шукаем магчымасці, як гэта можна скарыстаць для мабілізацыі беларускага грамадства», — тлумачыць ён.

Па словах дарадцы Святланы Ціханоўскай, дэмакратычныя сілы павінны мець «цэлае меню розных дзеянняў і крокаў», з якіх бліжэй да 2025 года сфарміруецца тактыка. А дэмакратычныя сілы павінны быць «эластычныя ў хуткім рэагаванні на падзеі».

«Зараз байкот рэалізаваць немагчыма. Але і небайкот таксама не дае ніякага сэнсу. Калі мы кажам, што не гуляем па тых жа правілах, што і раней, то трэба пазбегнуць парадыгмы «байкот — не байкот» і шукаць нешта новае», — лічыць палітык.

«Так ці інакш, мы гэтыя выбары не прызнаём. Кажам, што пасля 2020 года выйшлі за межы выбарчых цыклаў. Патрабаванні людзей на плошчы ў 2020 годзе не выкананыя. Таму мы патрабуем новых свабодных выбараў, вызвалення палітвязняў, пакарання вінаватых, не прывязваючыся да тых электаральных кампаній, якія анансуе Лукашэнка», — адзначыў Вячорка.

«Патрэбна камунікатыўная кампанія ў два бакі»

Па словах Арцёма Шрайбмана, выбарчая кампанія 2025 года ва ўмовах адсутнасці прасторы для палітычнага дзеяння ўнутры — найбольш спрыяльны час для правядзення дэмакратычнымі сіламі камунікацыйнай кампаніі. Прычым у абодва бакі — як унутры краіны, так і для міжнародных партнёраў.

Галоўным пасланнем камунікацыйнай кампаніі ўнутры краіны, як і ў 2024-м, застаецца дэлегітымізацыя гэтага працэсу, тлумачэнне людзям, што выбары па сутнасці такімі не з'яўляюцца і пры гэтым адбываюцца на фоне туркменскіх, паўночнакарэйскіх рэпрэсій.

«Менавіта аб гэтым у першую чаргу трэба гаварыць, а не пра тое, з якімі «шпіцамі» Лукашэнка будзе ў бюлетэні. Пры гэтым галоўнае — выйсці за межы свайго кола прыхільнікаў», — адзначае Шрайбман і звяртае ўвагу на тое, што ахапіць новую аўдыторыю будзе вельмі складана, бо беларускія дэмакратычныя сілы камунікуюць з аўдыторыяй праз незалежныя СМІ, а не маюць сур'ёзных уласных медыярэсурсаў, як гэта ёсць, напрыклад, у Расіі.

Калі гаварыць пра накіраванасць камунікацыі на заходніх партнёраў, то для іх «не заўсёды дастаткова» тое, што мы гаворым пра спыненне выбарчых цыклаў і пра тое, што знаходзімся ў нейкай новай сітуацыі.

«Як патлумачыць заходнім партнёрам, што гэтыя псеўдавыбары не павінны ўспрымацца як пункт для павольнага перагортвання старонкі ў тым ліку і ў адносінах да беларускіх дэмакратычных сілаў?» — ставіць пытанне Шрайбман.

Арцём Шрайбман Артём Шрайбман Artyom Shraybman
Арцём Шрайбман. Скрын відэа: FundacjaTutaka / YouTube

«Мабілізацыя і латэнтная палітызацыя»

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка лічыць выбарчую кампанію 2025 года добрай нагодай для таго, каб выпрацаваць стратэгію на выпадак, калі «Лукашэнка заўтра памрэ»: «Што мы будзем рабіць у залежнасці ад таго, будзе гэты выбарчы працэс у 2025-м ці ён заўтра памірае? Мы павінны прызнаць, што да гэтага не падрыхтаваныя. Не ведаем, што будзем рабіць у гэты момант. І не маем структуры, каб сапраўды адрэагаваць на гэтую сітуацыю».

Латушка адзначыў, што яго каманда выступае супраць байкоту. На яго погляд, неабходна падтрымліваць у грамадстве «зацікаўленасць да таго, што перамены адбудуцца і што яны без нашага ўдзелу немагчымыя». Таму трэба думаць пра выбарчую кампанію:

«Мабілізацыя і латэнтная палітызацыя павінны адбыцца. Латэнтная — значыць, нябачная для ворага, —каб ён на яе не мог адрэагаваць. Вось яе мы павінны арганізаваць. (…) Мы за бяспечныя, але праактыўныя дзеянні».

Вячорка і Латушка адзначылі, што дэмакратычным сілам неабходна мець адзіную стратэгію на час выбарчай кампаніі.

Праблемы, якія трэба ўлічваць

Удзельнікі дыскусіі спыніліся на праблемах, якія трэба ўлічваць. Сярод іх — абмежаванасць чалавечага рэсурсу ў дэмакратычных сіл.

«Усе глядзяць на палітыкаў, якіх фактычна знішчае рэжым. З другога боку, пачынаюць знішчаць і партнёры па дэмакратычным руху, у тым ліку і тыя, што стаяць звонку. У выніку палітыкі становяцца экспертамі. Хутка мы ўсе станем экспертамі. І пытанне будзе ў тым, каго мы будзем ацэньваць», — заўважыў Латушка і прапанаваў праяўляць больш разумення адносна таго, што чалавечых рэсурсаў у дэмакратычных сілаў паменела ў дзясяткі разоў.

«Гэта выклік для нас усіх — ці гатовы мы будзем уключыцца ў актыўныя дзеянні. Працаваць для таго, каб адзіная стратэгія дала хоць нейкі плён», — адзначыў Латушка.

Шрайбман дадаў, што важна шукаць бяспечныя стратэгіі мабілізацыі, якія дазволяць «не спаліць рэсурс». Пры гэтым цэнтральнай тэмай сцэнарыя палітычнай мабілізацыі, на думку палітолага, павінна стаць тэма палітзняволеных. Ён прапануе пісаць у выбарчых бюлетэнях прозвішчы палітзняволеных.

«Мы ўсе разумеем, што гэты палітычны запал не перажыве наступны дзень пасля выбараў. То хаця б людзі, якія ў гэтым удзельнічалі, і члены камісій, якія будуць адкрываць гэтыя бюлетэні, згадаюць аб гэтай праблеме. Міжнародная супольнасць згадае пра яе, Лукашэнку яшчэ раз нагадаюць пра яе. Менавіта такія напаміны прыводзяць да нейкіх абмежаваных саступак. Таму ў гэтым я бачу адзіны канструктыўны патэнцыял мабілізацыі».

Яшчэ адзін выклік, які неабходна ўлічваць, гэта расійскі фактар. Латушка ўпэўнены, што Расія будзе спрабаваць згуляць сваю гульню ў выбарчай кампаніі 2025 года. Яна можа весціся як за, так і супраць Лукашэнкі. Таму дэмакратычным сілам неабходна вызначыцца, як рэагаваць на гэта.

Латушка адзначыў, што «вораг з таго боку стаў больш разумным», і гэта неабходна разумець:

«Прыйшлі да ўлады два прафесіяналы. Гэта Рыжанкоў і Пяткевіч, якія не да параўнання з Качанавай і тымі, хто адказваў за выбары 2020 года. Яны маюць досвед. Гэта амбітныя людзі, умеюць думаць і планаваць стратэгічна, на некалькі крокаў наперад. (…) Вораг стаў мацнейшы. Таму мы павінны таксама быць мацнейшыя і мацней аб'яднанымі».

Каментары54

  • Дзед
    15.07.2024
    Как можно слушать кого-то вроде Латушки? Человек всю свою жизнь был системным функционером, потом на протестной волне решил занять местечко получше, сейчас же только что и делает что сеет раздор и помогает расколоть и без того максимально полисное беларуское общество.
  • Віталь
    15.07.2024
    Чаму "немагчыма" арганізаваць актыўны байкот?
    Пустыя ўчасткі - найбольш бяспечны спосаб прадэманстраваць рэальную "падтрымку" узурпатара.
  • Глас вопиющего
    15.07.2024
    Рассуждают эмигранты. О выборах, которых нет эдак лет 25. За они держат нас?

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?12

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці затрыманняў і ператрусаў на мінулым тыдні10

На «Мілкавіце» ў Хойніках абвяргаюць масавыя палітычныя затрыманні на заводзе

Памёр святар Пятро Карнялюк1

Беларускія навукоўцы незвычайным чынам праверылі ўзрост невядомага раней цудатворнага абраза2

Палітвязня Аляксандра Арановіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе. З ім няма сувязі амаль 5 месяцаў

Адпусцілі дадому 6 чалавек. Што вядома пра пацярпелых у ДТЗ з маршруткай пад Барысавам

Іран рыхтуе магутную атаку на Ізраіль з удзелам арміі12

Упершыню ля Чырвонага касцёла ў Мінску не было знічоў і малітваў1

Першая беларуская касмічная турыстка Марына Васілеўская прадае свой айфон33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?12

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?

Галоўнае
Усе навіны →