Свет3030

Пасля замаху на Трампа жанчыны-агенты Сакрэтнай службы сталі аб'ектам крытыкі

Сакрэтная служба ЗША пасля замаху на Дональда Трампа 13 ліпеня стала мішэнню для мізагіністычных нападак у сетцы. Аўтары каментароў раскрытыкавалі палітыку роўнасці і разнастайнасці пры найме ў ведамства, назваўшы яе адной з прычын правальных дзеянняў сакрэтнай службы на перадвыбарным мітынгу ў Пенсільваніі, піша «Холод».

«У Сакрэтнай службе не павінна быць жанчын», — напісаў у сацсетцы X вядомы кансерватыўны каментатар Мэт Уолш, апублікаваўшы відэа з трыма жанчынамі-агентамі, якія ўсаджваюць Трампа ў аўтамабіль адразу пасля няўдалага замаху на яго. 

«Яны павінны быць лепшымі, але сярод лепшых на гэтай службе няма жанчын», — дадаў ён. 

У сваю чаргу, уладальнік сацсеткі X мільярдэр Ілан Маск напісаў, што жанчыны ў ахове былога прэзідэнта занадта «маленькія», каб у выпадку небяспекі закрыць яго ад куль, і былі нанятыя на службу не за свае прафесійныя якасці.

 А інвестар-мільярдэр Біл Акман заявіў, што палітыка інклюзіўнасці, роўнасці і разнастайнасці пры найме ў Сакрэтную службу стала адной з прычын правалу ведамства пры забеспячэнні аховы Трампа. 

«Вось, што здараецца, калі вы даручаеце працу не лепшым з лепшых», — пракаментаваў тое, што адбылося на перадвыбарчым мітынгу Трампа ў Пенсільваніі кангрэсмен-рэспубліканец Цім Берчэт. 

Ён адзначыў, што дырэктар Сакрэтнай службы Кімберлі Чытл актыўна прасоўвае палітыку інклюзіўнасці, роўнасці і разнастайнасці і абяцала да канца дзесяцігоддзя давесці долю жанчын-агентаў у ведамстве да 30%. 

Як адзначае FT, Берчэт уваходзіць у склад Камітэта па наглядзе Палаты прадстаўнікоў, перад якім Чытл давядзецца даваць справаздачу з нагоды здзейсненага на Трампа замаху. 

У сваю чаргу, прыхільнікі інклюзіўнасці і разнастайнасці ў кадравым складзе сілавых структур выказалі занепакоенасць падобнай рыторыкай каментатараў. 

«Людзі адчуваюць сябе ў большай бяспецы, калі іх шмат, і чым больш такіх людзей, як Цім Берчэт, кажуць рэчы, якія відавочна зʼяўляюцца жанчынаненавісніцкімі і сексісцкімі, тым больш тых, хто адчувае, што падобныя выказванні сыдуць з рук і ім», — заявіла ветэран службы ў ЦРУ з 34-гадовым вопытам Джына Бенет. Яна дадала, што падобныя выказванні садзейнічаюць цярпімасці ў грамадстве да праяў сексізму, расізму, жанчынаненавісніцтва.

Каментары30

  • Ён
    17.07.2024
    Як у навіне з Assassin's Creed вы вырашылі не заходзіць у ціўтар японскай Ubisoft, каб пачытаць што пішуць японцы (па вашых заявах японцаў колер скуры не засмучваў, што зьяўляецца хлусьнёй), што тут вы вырашылі граматна не згадваць, а што ж паслугавала прычынай для такіх заяў ад правакоў. Ну калі вы не гаварыце, скажу я, мо нехта ў камэнтары яшчэ зазірне, хоць сапраўдныя навіны пачуе. Дык вось пра непатрэбнасць жанчын у ахове пачалі казаць пасьля таго, як зьявіліся здымкі са сцэны пасьля сэкунды па стрэле. І на гэтых здымках бачна, што пакуль мужчыны скокаюць на Трампа, жанчыны хаваюцца пад сцэнай. Вы скажыце мне, навошта патрэбны абаронца, які падчас небясьпекі сам хаваецца?
  • Гендерные квоты
    17.07.2024
    Скорей бы Колю "в деле" увидеть)
  • даведка
    17.07.2024
    У Лукашенко тоже в СБП есть женщины-агенты Светлана Коношенко и Елена Казак.

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць