Грамадства22

У БДУ назвалі спецыяльнасці з самым вялікім конкурсам — 19 чалавек на месца

«Паводле ўсіх паказчыкаў набор на дзённую бюджэтную форму ў БДУ пабіў леташнія рэкорды», — кажуць ва ўніверсітэце.

Унутраны дворык БДУ

Пра першыя вынікі прыёмнай кампаніі распавёў рэктар ВНУ Андрэй Кароль. Агульны конкурс склаў 1,6 чалавека на месца пры плане прыёму 2519 на грамадзянскія спецыяльнасці, што на 405 бюджэтных месцаў больш, чым летась, паведамляе прэс-служба ўніверсітэта.

Учора а 18.00 завяршыўся прыём дакументаў на бюджэтную форму навучання і на спецыяльнасці платнай формы, па якіх праводзяцца ўнутраныя выпрабаванні. Падача дакументаў на вайсковы факультэт завершыцца 19 ліпеня.

«У БДУ цалкам закрыты бюджэт. Пададзена 4008 заяў, што на 459 больш за леташні паказчык», — падкрэсліў Андрэй Кароль.

Сярод прынятых дакументаў 83 заявы ад пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, летась — 79. «Усяго без экзаменаў мы залічым 428 абітурыентаў, што складае 17% ад кантрольных лічбаў прыёму і амаль у 1,5 разы перавышае лічбы мінулай прыёмнай кампаніі», — распавёў Андрэй Кароль. З яго слоў, многія абітурыенты гэтай катэгорыі тлумачылі свой выбар БДУ яго высокім іміджам і рэйтынгавымі пазіцыямі.

Ад агульнай колькасці тых, хто падаў дакументы, 27% склалі медалісты. «Усяго сёлета пададзена такіх заяў 1067, у 2023 годзе — 895», — адзначыў рэктар. Акрамя таго, з агульнай колькасці тых, хто падаў дакументы, 1674 скончылі ліцэі і гімназіі.

«Штогод у БДУ прыходзяць выпускнікі з высокім узроўнем падрыхтаванасці. У нас 80% абітурыентаў, якія ўдзельнічаюць у агульным конкурсе, маюць сумарны бал вышэй за 300. Гэтая лічба стабільная на працягу апошніх двух гадоў, што паказвае на свядомы выбар БДУ і матываванасць моладзі вучыцца менавіта ў БДУ. Па 100-бальных выніках у нас таксама радуюць паказчыкі. Сёлета ў БДУ пададзена 469 100-бальных сертыфікатаў. Самая вялікая колькасць па грамадазнаўстве — 116 і матэматыцы — 107», — распавёў рэктар.

Найбольш высокі конкурс склаўся на спецыяльнасці «графічны дызайн і мультымедыядызайн» — 19 чалавек на месца;

«дызайн касцюму і тэкстылю» — 8,5 чалавека на месца; «дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя» — 7,6 чалавека на месца.

Андрэй Кароль адзначыў, што вырас конкурс і на завочнай бюджэтнай форме навучання. Тут ён склаў 2,5 чалавека на месца, летась — 1,7. Пры плане прыёму 104 месцы пададзена 258 заяў.

На скарочаны тэрмін навучання дакументы прыняты ад 208 абітурыентаў пры плане прыёму 66. Конкурс склаў 3,2 чалавека на месца. Найбольш высокі конкурс склаўся на наступных спецыяльнасцях: «медыка-біялагічная справа» (на скарочаны тэрмін навучання для выпускнікоў сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі) — 3,5 чалавека на месца; «правазнаўства» (на скарочаны тэрмін навучання для выпускнікоў ССУА) — 2,8 чалавека на месца; «кіраванне дакументамі» (на скарочаны тэрмін навучання для выпускнікоў УССА) — 3,9 чалавека на месца.

Праца прыёмнай камісіі яшчэ працягваецца: «У нас ідзе падача дакументаў ад платнікаў. І ўжо па гэтай лініі назіраецца рост прахадных балаў і адзначаецца якасная падрыхтоўка нашых абітурыентаў».

Прыём дакументаў на платную форму навучання ў БДУ працягнецца да 1 жніўня.

Каментары2

  • Андрэй
    18.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Kotya
    18.07.2024
    Если графический дизайн я еще понимаю, хотя на такое можно и не тратить в бгу 4 года. То дизайн костюмов и 8 человек на место? Это потом куда работать в калинку для кочановой и престарелой элиты костюмы делать?

Лукашэнка адсвяткаваў 70-годдзе з мінай, якая цікае пад сталом. Піша Мікола Бугай10

Лукашэнка адсвяткаваў 70-годдзе з мінай, якая цікае пад сталом. Піша Мікола Бугай

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе сёлета адпачываюць Тур, Мірончык-Іванова, вядучая ГУБАЗіКа ды іншыя лукашысты і якія гатэлі яны выбіраюць?25

Колькасць грузавікоў на польскай мяжы вырасла да рэкордных 1000 штук

Маршалак польскага Сейма: Калі Лукашэнку трэба транзітныя калідоры, ён мусіць вызваліць палітвязняў8

«Нашы кліенты рызыкавалі самым каштоўным, каб Украіна была вольнай». Як беларуска стварыла рэабілітацыйны цэнтр для ваяроў пад Кіевам3

Каля 10 несанкцыянаваных дзіцячых летнікаў спынілі працу ў Беларусі

Маркоўны тарт з казіным сырам і раскрышанай фетай2

Як замяніць беларускае пасведчанне кіроўцы на польскае ці літоўскае6

«Жыццё кіпіць, бурліць і віруе». Якой пабачылі Беларусь эмігранты, якія вярнуліся на радзіму пасля доўгай адсутнасці65

«Старонку перагарнуць сапраўды пара». Рускамірац Агафонаў расказаў, што пабачыў падчас свайго кароткачасовага зняволення3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адсвяткаваў 70-годдзе з мінай, якая цікае пад сталом. Піша Мікола Бугай10

Лукашэнка адсвяткаваў 70-годдзе з мінай, якая цікае пад сталом. Піша Мікола Бугай

Галоўнае
Усе навіны →