Грамадства

Каб вывезці $54 тысячы ў Літву, беларус раздаў грошы сваім пасажырам. І атрымаў крыміналку

Мытнікі ў пункце пропуску «Беняконі» гэты лайфхак не ацанілі.

Фота: ДМК

Грамадзянін Беларусі хацеў вывезці ў Літву 54 тысячы даляраў, пры гэтым дэклараваць грошы ён не захацеў.

Замест гэтага беларус прыдумаў іншы план — ён раздаў грошы пасажырам свайго «Opel Vivaro». Кожнаму ён даў па суме, якая не перавышала 10 тысяч даляраў — менавіта столькі можна правозіць праз мяжу без дэкларавання, паведамілі ў ДМК.

Усе пасажыры і кіроўца пайшлі праз зялёны калідор і заявілі, што рэчаў і грошай для дэкларавання ў іх няма. Аднак мытнікі нешта западозрылі, правялі дадатковую праверку і раскусілі план мужчыны.

У дачыненні да кіроўцы распачалі крымінальную справу за «незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў буйным памеры грошай або грашовых інструментаў».

Санкцыя артыкула — ад штрафу да пяці гадоў калоніі.

Каментары

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»3

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»

Усе навіны →
Усе навіны

Крышціяну Раналду першым у гісторыі забіў 900 галоў1

Рускі тэатр у Мінску зробяць больш маўрытанскім

Для сабачак і коцікаў. Ці засяліліся ў новую рэзідэнцыю Лукашэнкі дабрачынныя фонды?5

Дураў упершыню пракаментаваў сваё затрыманне ў Францыі4

Белгідрамет: Мінулы жнівень стаў адным з самых гарачых з 1945 года

Польскі суд завочна арыштаваў трох беларускіх функцыянераў па справе аб рэйсе Ryanair5

Купля аўто з Кітая на замову — рэальная магчымасць зэканоміць або пустая трата часу?

Прэзідэнт Сербіі адмовіўся ехаць на саміт БРІКС па запрашэнні Пуціна

Арына Сабаленка выйшла ў фінал US Open3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»3

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»

Галоўнае
Усе навіны →