Літаратура

Янушкевіч збірае сродкі на пераклад «Графа Монтэ-Крыста»

Выдавецтва «Янушкевіч» запусціла кампанію па зборы сродкаў на выданне перакладу класічнага раману французскага пісьменніка Аляксандра Дзюма «Граф Монтэ-Крыста». Краўдфандынгавая кампанія праходзіць на новай беларускай пляцоўцы «Гронка».

Чаму менавіта «Граф Монтэ-Крыста»?

«Граф Монтэ-Крыста» — гэта не проста раман, гэта вечная гісторыя пра прыгоды, здраду, нязломны чалавечы дух і канчатковы трыумф. Гэта гісторыя пра тое, як рашучасць і розум аднаго чалавека дазваляюць яму падняцца з глыбінь роспачы і дамагчыся справядлівасці. Тэмы справядлівасці, надзеі і зацятасці знаходзяць водгук у розных культурах і пакаленнях.

Чаму варта падтрымаць гэты праект?

Пераклад твораў замежнай літаратуры на беларускую мову ўмацоўвае нашу моўную ідэнтычнасць і спадчыну. Падтрымліваючы гэтую кампанію, чытачы не проста фінансуюць кнігу, а робяць унёсак у культурны рух.

Аляксандр Дзюма (1802-1870) — французскі пісьменнік, найбольш вядомы сваімі гісторыка-прыгодніцкімі раманамі. Шырокую папулярнасць яму прынеслі такія раманы, як «Тры мушкецёры» і «Граф Монтэ-Крыста», якія сталі класікай сусветнай літаратуры. Творы Дзюма вылучаюцца яркімі персанажамі, заблытанымі сюжэтамі і імклівым развіццём падзей. Ён часта чэрпаў натхненне ў гістарычных падзеях і фігурах, захапляльна спалучаючы выдумку з гісторыяй.

Выдавецтва прапануе для спонсараў наступныя лоты:

  • 10 еўра — згадка ў кнізе ў спісе фундатараў.
  • 25 еўра — асобнік кнігі ў падарунак.
  • 50 еўра — асобнік + зніжка 10% на кнігі выдавецтва на агульную суму заказаў 1000 злотых, дзейнічае паўгода.
  • 100 еўра — асобнік + зніжка 15% на кнігі выдавецтва на агульную суму заказаў 1500 злотых, дзейнічае год.

З запланаваных 5000 еўра ўжо сабрана больш за 1400. Каб падтрымаць праект — пераходзьце на сайт «Гронка»

Каментары

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты4

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва66

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак9

На «Яндэкс Картах» з'явіліся маршруты па Мінску, дзе ёсць пад'ёмнікі і пандусы

Колькі зарабляюць кур'еры на аўто ў дастаўцы «Яндэкс» у Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць