У Мінску падлетак пасварыўся з прыяцелем і «замініраваў» ад яго імя некалькі школ
Маладыя людзі разам абмяркоўвалі сватынг, але затым паміж імі прабег чорны кот.
Падлетак з Мінска вырашыў незаконным метадам адпомсціць знаёмага, з якім у яго ўзнік канфлікт у інтэрнэце.
16-гадовы хлопец быў з прыяцелем у адным чаце, дзе абмяркоўвалі сватынг — загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы. У нейкі момант хлопцы пасварыліся, і мінчук вырашыў былога таварыша падставіць.
Ён адправіў на пошту некалькіх школ, у тым ліку сваёй, паведамленні аб мініраванні — лісты ён разаслаў ад імя прыяцеля.
Міліцыя, аднак, устанавіла сапраўднага адпраўніка лістоў. На падлетка завялі крымінальную справу.
Каментары