Нерухомасць66

Больш чым $2000 за «квадрат». Дзе знаходзяцца і колькі каштуюць элітныя кватэры ў Гродне

Закрыты двор, тэрасы, від на гістарычны цэнтр… Паглядзелі, як выглядае і па якіх цэнах прадаецца жытло ў элітных дамах Гродна.

Фота: сэрвіс «Яндэкс Панарамы»

Элітны даўгабуд побач з рынкам і вакзалам 

Адзін з элітных дамоў у Гродне знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці да гістарычнага цэнтра па адрасе вул. Парахавая, 9.

Яго пачалі будаваць у 2006 годзе, але неўзабаве будаўніцтва застопарылася. Дольшчыкі чатыры гады не маглі атрымаць свае кватэры. Заканчваць будаўніцтва давялося мясцовым уладам. Дом быў гатовы толькі ў 2011 годзе.

Паралельна з гэтым, у траўні 2011 года, на дырэктара фірмы СТАА «Кансент», якая будавала дом, завялі крымінальную справу. Праз амаль 2,5 года яго прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Усяго па справе праходзіла 200 пацярпелых.

На сёння ў элітным доме прадаецца каля 10 кватэр. Адна з іх — самая дарагая з выстаўленых на продаж у Гродне.

За пентхаус без унутранага аздаблення агульнай плошчай 324 м² просяць 450 тысяч даляраў.

Фота: realt.by

Кватэра ў продажы як мінімум з мінулага лета. Цана за год не змянілася. Таму выглядае, што гаспадар не спяшаецца пазбаўляцца ад яе.

Як і рабіць там рамонт, бо дом здадзены больш за 10 гадоў таму, а ў кватэры дагэтуль голыя сцены.

Фота: realt.by

Гэта, дарэчы, не адзіная кватэра без рамонту, якую тут прадаюць. За чатырохпакаёўку на 155 м² просяць 129 500 даляраў. У аб'яве пазначана, што пры жаданні з адной кватэры можна зрабіць дзве.

Фота: realt.by

Самая танная кватэра ў доме — аднапакаёўка агульнай плошчай 65 м². Просяць за яе 61 тысячу даляраў. 

Фота: realt.by

«Аўтэнтычная кватэра ў цэнтры Гродна. Прасторная і ўтульная, з добрым рамонтам і мэбляй. Ёсць камора (у дадзены момант абсталявана пад спальню). Вялікі сумешчаны санвузел», — гаворыцца ў апісанні.

Тым не менш, у сучасных пакупнікоў да элітарнасці дома могуць узнікнуць пытанні. У крокавай дасяжнасці — аўтавакзал і цэнтральны рынак. Абедзве лакацыі ў непасрэднай блізкасці да дома наўрад ці можна назваць плюсам.

Мала паверхаў і закрытая тэрыторыя

Падобна, што з часам гараджане і дывелаперы зразумелі, што па-сапраўднаму элітнае жытло не мусіць быць шматпавярховым. Усё часцей сучасныя дамы, якія пазіцыянуюцца як клас прэміум, маюць толькі 5-7 паверхаў.

Іншы элітны дом у Гродне знаходзіцца па адрасе вул. Свярдлова, 12.

Фота: realt.by

У ім прадаюцца адразу дзве кватэры. Абодва варыянты без аздаблення, але з выхадам на тэрасу. 

За аднапакаёвую кватэру плошчай 52 м² просяць 60 тысяч даляраў. З жылога памяшкання ёсць выхад на тэрасу плошчай 35 м².

Фота: realt.by

Другая кватэра без цаны. Яна таксама без рамонту і з велізарнай уласнай тэрасай плошчай 44 «квадраты». Сама кватэра мае плошчу 145 м².

Адразу два элітныя дамы месцяцца на вуліцы Будзёнага. Абодва маюць закрытыя двары і падземны паркінг. На Будзёнага, 28 цяпер кватэр у продажы няма, а вось у доме нумар 30, які толькі нядаўна пабудавалі, прапануюць дзве кватэры без аздаблення.

Фота: kufar.by

За аднапакаёўку агульнай плошчай 40 м² просяць $47 900. За двухпакаёўку плошчай 79 м² выставілі цану $97 000. Абедзве кватэры маюць голыя сцены, месцяцца яны на апошнім пятым паверсе. На даху дома ёсць зона адпачынку для жыхароў.

Яшчэ адзін элітны дом у Гродне знаходзіцца на вул. Цітова, 14. Цяпер там у продажы 5 кватэр.

Фота: kufar.by

Самыя танныя — аднапакаёўкі без рамонту з агульнай плошчай 43 і 49 м². Просяць за іх 65 000 і 66 500 даляраў адпаведна. 

У гэтым жа доме прадаецца двухпакаёўка з дызайнерскім рамонтам, мэбляй і тэхнікай. Просяць за яе 129 900 даляраў. Агульная плошча жытла — 64 м². Гэта каля $2030 за 1м².

Фота: kufar.by

Статус элітнага гэтаму дому прыдаюць не толькі закрытая дваровая тэрыторыя, падземны паркінг, зона адпачынку на даху. Тут ёсць спартыўная зала і пральня для жыхароў. На фоне іншых «элітак» гэты дом вылучае яго лакацыя.

Фота: kufar.by

Гэты 7-павярховік месціцца ў ціхім месцы. Дом стаіць унутры двара, таму вокны не выходзяць на шумныя вуліцы, а з часткі кватэр адкрываецца від на гістарычны цэнтр горада. 

Каментары6

  • даведка
    05.08.2024
    Царские казармы разрушили, чтобы переделать их в элитное жильё, на улице Красноармейской прямо возле батальона внутренних войск, базы ОМОН и ГРУ.
  • дочка Максима Дизайнера
    05.08.2024
    ой, ну какая красата
    Дизайнер, бяры не глядзя
  • Индеец
    05.08.2024
    дочка Максима Дизайнера, я не для того в вигвам переселился, что б покупать эту вашу бетонную красоту, с коптящим корчем на газоне под окнами и борщеварками, снующими по еврооптам с мечтами о мальдивских пляжах.

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»18

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

З кавай, цукеркамі і касметыкай: выбіраем адвэнт-календары, зробленыя ў Беларусі6

Жыхара Брэста, які хадзіў на палітычныя працэсы, асудзілі на сем гадоў5

Зяленскі пазбавіў звання заслужанай артысткі спявачку, з якой спяваў Лукашэнка10

Жонка Верамейчыка: Паспеў напісаць дачцэ адно слова — дэпартацыя1

У Беларусі забаранілі маркіза дэ Сада і гісторыю Беларусі19

Расія з сакавіка паставіла Паўночнай Карэі мільён барэляў нафты — гэта ў 10 разоў больш, чым афіцыйна летась1

«Белавія» праводзіць распродаж квіткоў. Што можна ўзяць па акцыі?

Лукашэнка прапанаваў вярнуць Лінгвістычнаму ўніверсітэту ранейшую назву32

Пачаўся суд над кіраўніком ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыем Кучуком

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»18

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →