Грамадства

Гомельцу за даўгі забаранілі выязджаць з Беларусі. Ён паскардзіўся Лукашэнку на «прыніжэнне мужчынскай годнасці»

Жыхар Гомеля, які завінаваціўся 45 тысяч рублёў, патрабуе ад Лукашэнкі, каб яму дазволілі выязджаць за межы краіны і кіраваць аўтамабілем.

Гамяльчук назапасіў вялікую суму доўгу па крэдытах і штрафах ДАІ — каля 45 тысяч рублёў. Мужчына абраў цікавую тактыку: ён вырашыў плаціць «па меры сілаў» па адным рублі на месяц.

З такімі тэмпамі разлічыцца з доўгам у яго атрымаецца ў глыбокай старасці, а магчыма, ён разлічвае перадаць яго ў спадчыну, адзначаюць ва ўпраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

Гісторыя з даўжніком цягнецца некалькі гадоў, яму забаранілі выязджаць з краіны і кіраваць аўтамабілем. Рэгулярна да яго прыходзяць судовыя выканаўцы і патрабуюць плаціць па даўгах.

Мужчына нідзе не працуе, затое засвоіў ролю «прафесійнага скаржніка». Паводле яго слоў, візіты судовых выканаўцаў зневажаюць яго добрае імя перад суседзямі і дзецьмі, а абмежаванне ў праве кіравання аўтамабілем і выезду за мяжу і зусім перайшло ўсялякія межы.

З гэтай праблемай гомелец вырашыў звярнуцца са скаргай да Лукашэнкі. Ён сцвярджае, што дзеянні дзяржорганаў «зневажаюць яго гонар і мужчынскую годнасць». Ці атрымаў мужчына адказ на сваю скаргу, не паведамляецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў3

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў3

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць