Свет11

Былы вайсковец, які загубіў 13 чалавек пры падпале клуба, замест адбывання 20 гадоў калоніі зноў пайшоў на вайну

Расійскі вайсковец Станіслаў Іонкін, які ў лістападзе 2022 года ўчыніў пажар у клубе «Палігон» у Кастрамской вобласці са шматлікімі чалавечымі ахвярамі, заключыў кантракт з Міністэрствам абароны Расіі і зноў пайшоў на вайну, паведамляе Astra.

Станіслаў Іонкін

У сакавіку гэтага года Заходні акруговы вайсковы суд прызначыў мужчыну 20 гадоў калоніі строгага рэжыму.

У лістападзе 2022 Іонкін справакаваў канфлікт з адным з наведвальнікаў клуба і, жадаючы напалохаць яго, стрэліў з ракетніцы ў паветра.

У клубе пасля таго загарэлася столь. Пажар тушылі пяць гадзін, у агні загінулі 13 чалавек, пяць пацярпелі. Пасля стрэлу ў клубе Іонкін працягнуў страляць на вуліцы. 

Перад тым Станіслаў Іонкін удзельнічаў у вайне ва Украіне. Там ён быў паранены, лячыўся ў шпіталі ў Астраханскай вобласці, а пасля вярнуўся на радзіму ў Кастрамскую вобласць.

Доўгі час Іонкін знаходзіўся на бальнічным і ў пачатку лістапада 2022 года адправіўся зноў у вайсковую часць для праходжання медкамісіі. Але выпадак у клубе «Палігон» зрабіў яго вяртанне ў шыхты расійскага акупацыйнага войска больш пакручастым. 

Каментары1

  • Лапата
    28.08.2024
    рюске мірок

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес42

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска перавезла ў Егіпет 84‑гадовую маці: Нават ціск як у касманаўткі стаў7

Пенсіі за асаблівыя заслугі цяпер могуць пазбавіць за палітыку, не чакаючы суда1

Па Мінску везлі верталёт Мі-261

Еўропа абмяркоўвае забарону сацсетак для падлеткаў4

Беларусы з Польшчы пабылі рускімі ў фільме, які ўзяў прыз у Канах. Стужцы прарочаць намінацыю на «Оскар»4

Памятаеце гісторыю амерыканкі, якую трымалі ў коме пасля смерці, каб не спыняць цяжарнасць? Прайшоў год: што цяпер з дзіцем24

У чым прычына нашэсця жукоў пад Мінскам?1

Два мужчыны з мачэтэ напалі на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра ў расійскім Краснадары4

У Мінздароўя расказалі пра стан пацярпелых ад удару дрона ў Бранскай вобласці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес42

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць