Супрацоўніка мінскай ВНУ падазраюць у спакушэнні 13-гадовай школьніцы
З заявай да праваахоўнікаў звярнулася маці 13-гадовай дзяўчынкі. Жанчына распавяла, што яе дачку спакусіў дарослы мужчына, з якім тая пазнаёмілася на спаборніцтвах па каратэ.
Аператыўнікі ў сферы нораваў сталічнай міліцыі затрымалі 29-гадовага мінчука, які працуе ў адной з вышэйшых навучальных устаноў сталіцы.
Паводле МУС, спачатку мужчына вёў перапіску з дзяўчынкай у сацыяльнай сетцы. Пасля яны дамовіліся аб сустрэчы. З сакавіка па чэрвень фігурант некалькі разоў уступаў у палавыя зносіны са сваёй 13-гадовай знаёмай. Затрыманы дакладна ведаў аб непаўналетнім узросце пацярпелай.
Раней мужчына не трапляў у поле зроку праваахоўнікаў.
Каментары