Здарэнне адбылося ў пятніцу 13-га пад Чавусамі.
Пад Чавусамі ў вёсцы Пуцькі пенсіянерка загінула, зваліўшыся ў вогнішча непадалёк ад дома.
Дзве сястры на падворку спальвалі смецце Адна з жанчын пайшла ў хату. Вярнуўшыся, яна заўважыла, што другая жанчына ў вогнішчы.
Разам з суседзямі пенсіянерку выцягнулі з агню і аднеслі ў дом Дактары, якія прыехалі на месца, канстатавалі смерць 70-гадовай жанчыны.
Каментары