Навука і тэхналогіі11

Ці можа час ісці ў адваротным кірунку? Упершыню ў гісторыі даказана, што так

Шматгадовы эксперымент у Канадзе ўпершыню зафіксаваў з'яву «адмоўнага часу», калі эфект ад падзеі папярэднічае самой падзеі. Такое раней лічылася немагчымым.

Ілюстрацыйная выява феномена «адмоўнага часу» на квантавым узроўні, згенераваная ChatGPT (DALL·E)

Новае даследаванне, апублікаванае навукоўцамі Карнэльскага ўніверсітэта і ўніверсітэта Таронта, утрымлівае ў сабе першыя ў гісторыі факталагічныя назіранні з'явы «адмоўнага часу» (калі эфект ад канкрэтнай падзеі папярэднічае пачатку гэтай падзеі) на квантавым узроўні, зафіксаваныя шляхам спецыяльнага эксперыменту.

Ідэя правесці эксперымент з'явілася яшчэ ў 2017 годзе і ставіла за мэту вывучэнне феномена «ўзбуджэння атама»: калі фатоны, часціцы святла, праходзяць праз пэўнае асяроддзе і паглынаюцца, а электроны, якія кружаць вакол атамаў, пераходзяць на больш высокі энергетычны ўзровень. Калі электроны вяртаюцца ў ранейшы стан, яны вылучаюць паглынутую энергію фатонаў, паддаюць самі часціцы святла яшчэ большаму энергетычнаму выпраменьванню і адпускаюць іх рухацца далей.

Падчас гэтага працэсу «ўзбуджэння атама (асяроддзя)» і пры праходжанні фатонаў праз пэўнае асяроддзе ўзнікае часавая анамалія, прырода якой дагэтуль заставалася няяснай, што і прыцягнула ўвагу навукоўцаў.

Для больш дэталёвага аналізу гэтай анамаліі навукоўцы правялі серыю доследаў, падчас якіх тыя накіроўвалі фатоны праз воблака астуджаных атамаў рубідыю пры тэмпературы, блізкай да абсалютнага нуля. Высветлілася, што пры паглынанні фатонаў тыя маглі перавыпраменьвацца асяроддзем амаль імгненна, задоўга да таго, як атамы рубідыю вярталіся да свайго асноўнага стану. Нібыта фатоны пакідалі атамы рубідыю ў той жа момант, што і заходзілі туды.

Далейшыя эксперыменты пацвердзілі гэтую думку і ўпершыню зафіксавалі, што дыяпазон часовай анамаліі пры «ўзбуджэнні атама» можа ўключаць стан, калі час праходжання асобнага фатона праз асяроддзе аказваецца адмоўным. Гэта з'яўляецца першым факталагічным назіраннем на карысць таго, што час можа ісці ў адваротным кірунку (але гэта назіралася пакуль толькі на квантавым узроўні).

«Адмоўная часовая затрымка падаецца парадаксальнай, але яна азначае наступнае: калі вы, дапусцім, зрабілі «квантавы» гадзіннік для вымярэння часу, за які атамы знаходзяцца ў стане ўзбуджэння, стрэлка на вашым гадзінніку можа, пры пэўных абставінах, перамяшчацца назад, а не ўперад», — пішуць у сваім даследаванні навукоўцы.

Ілюстрацыйная выява эксперыменту з накіроўваннем святла праз воблака астуджаных атамаў рубідыя, згенераваная ChatGPT (DALL·E)

Пры гэтым даследчыкі падкрэслілі, што новае адкрыццё ніяк не парушае наяўныя законы фізікі ці Агульную тэорыю адноснасці. Эксперымент паказаў толькі тое, што фатоны нейкім чынам перамясціліся праз воблака атамаў хутчэй, калі яны павінны былі паглынацца імі, чым калі атамы заставаліся ў нязменным стане (значыць, фатоны могуць паскарацца нават да адмоўных значэнняў часу пры праходжанні праз пэўныя асяроддзі).

Паколькі фатоны не пераносяць ніякай інфармацыі і не могуць рухацца са звышсветлавой хуткасцю, прычынна-выніковая сувязь застаецца нязменнай, тлумачаць навукоўцы.

Каментары1

  • Жвір
    07.10.2024
    Гэта нічога не тлумачыць. А вось як можна ўбачыць сёньня тое, што адбудзецца толькі цераз 2 дні ? Сёньня, каля крамы, сустрэў выхавацельку дз.сада, да якой у групу вадзіў некалі дачку. А два дні таму я гэтую сустрэчу бачыў у ранішнім сне ! Зразумела ж, я ніяк не паставіўся да таго сна, але, калі сустрэча адбылася, я ўжо ведаў, што яна мне скажа й што спытае ! Я быў агаломшаны, і пэўна праз такі стан выглядаў і паводзіўся дзівакавата, таму ня ведаю, што яна пра мяне падумала, але ж ну як мне было патлумачыцца?.. Пачні я тлумачыцца, дык і ўвогуле ... То бок, два дні таму, раніцою, час пайшоў у адваротным кірунку й паказаў мне будучыню, якая адбылася потым каля крамы, у належны час, адно ў адно... Фатоны тут дакладна ні пры чым.
    Скажу больш, у лютым 2022 года я ўбачыў тое, што адбылося потым у траўні таго ж самага года. Потым у мяне была тэлефонная размова з тым чалавекам, і калі ён тэлефанаваў, я меў намер расказаць яму, папярэдзіць, але ў выніку пагаварыў пра ўсё, толькі не пра гэта, і яно тое здарылася зь ім... Цяпер думаю, што калі б папярэдзіў, то можа ён паставіўся б да маіх словаў сур'ёзна, прыняў бы меры, і ўсё пайшло б інакш.

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?7

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Усе навіны →
Усе навіны

Крамы «Востраў чысціні» зноў адкрываюцца1

Запечаны інжыр — рэцэпт

Склалі пасля ДТЗ еўрапратакол, а грошай на рамонт аўто не хапіла. Што рабіць?

Падчас прэзідэнцтва Трамп пытаўся ў Пуціна, ці варта ЗША даваць Украіне зброю для абароны ад Расіі13

У Гомельскай вобласці зрабілі музычны ўчастак трасы — для кіроўцаў, што засынаюць за рулём, гучаць «Песняры»5

А1 патлумачыў праблемы з інтэрнэтам у Мінску1

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі19

У Дзяржынскім раёне аўтамабіль урэзаўся ў апору моста і загарэўся. Кіроўца загінуў

Беларусы ўвайшлі ў топ-3 груп насельніцтва, якім найменш давяраюць палякі36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?7

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Галоўнае
Усе навіны →