Грамадства1919

Беларус, які галадаў у Клайпедзе з-за немагчымасці вывезці аўтамабіль, цяпер пратэстуе за акіянам

Беларус Рыгор Алексіевіч, які абвяшчаў галадоўку з-за купленага ім аўтамабіля, які захрас у літоўскай Клайпедзе, працягвае свой пратэст, але ўжо знаходзячыся ў амерыканскім Сакрамэнта, піша «Новая газета. Балтия».

«Я быў падмануты ў чаканнях, — гаворыць Рыгор Алексіевіч. — Шкадую, што паддаўся на ўгаворы прадстаўнікоў Сейма Літвы і спыніў пратэст. Мяне прасілі не нагнятаць абстаноўку і не даваць падставы для абвінавачванняў у правакацыі. Я вырашыў, што гэтыя аргументы гучаць пераканаўча, напісаў заяву і з'ехаў дадому ў Беларусь».

Аднак, па словах мужчыны, адказ ён так і не атрымаў, і цяпер не хавае расчаравання прынятым рашэннем.

«Шкада, што два тыдні былі патрачаныя практычна марна, — працягвае ён. — Вялізныя намаганні, якія я прыклаў, былі цалкам праігнараваныя. Гэтая сітуацыя тычыцца таксама сотняў іншых беларусаў, якіх закранулі абмежаванні і якія дагэтуль не атрымалі сваю маёмасць».

Цяпер Рыгор Алексіевіч у горадзе Сакрамэнта, сталіцы штата Каліфорнія, аднавіў пратэст. З плакатам ён выйшаў да мясцовага Капітолія. Ён хоча «каб увесь свет ведаў пра тое, што адбываецца ў Літве», і выказвае «цвёрды намер працягваць пратэст, калі мае дзеянні па-ранейшаму будуць ігнаравацца».

Ён папярэджвае, што можа вярнуцца да галадоўкі, хоць яна яму і далася няпроста.

У Літве праз санкцыі захраслі каля 4000 аўтамабіляў беларусаў.

Цяпер гэтая колькасць скарачаецца, бо некаторыя вывозяць аўтамабілі праз Грузію і Турцыю. Але гэта нятанна. 53-гадовы Рыгор Алексіевіч не пагадзіўся на такі шлях, палічыўшы, што Літва незаконна ўтрымлівае аўтамабілі і прымушае беларусаў звяртацца да дарагіх альтэрнатыўных шляхоў.

Свой гібрыдны Honda CR-V 2020 года выпуску ён выйграў на аўкцыёне 23 красавіка 2024 года. Пакуль аўтамабіль знаходзіўся на шляху ў Літву, былі прыняты меры па ўзмацненні санкцый у адносінах да грамадзян Беларусі. Пры абмеркаванні абмежаванняў была прадугледжана агаворка: калі машыны былі набыты да 1 ліпеня, то іх выпускаць у абарот можна. Але Літва гэтага не зрабіла.

Аўтамабіль прыбыў у Клайпеду 16 жніўня. Літоўская мытня адмовілася выдаць транспартную дэкларацыю для вывазу аўтамабіля ў Беларусь. Рыгор Алексіевіч прыехаў у Клайпеду, каб на месцы разабрацца ў сітуацыі. Калі яму ў чарговы раз адмовіліся аддаць аўтамабіль, аб'явіў галадоўку. Яму нават удалося атрымаць транзітныя літоўскія нумары, але не ўдалося забраць аўтамабіль з порта. Урэшце ён вырашыў спыніць галадоўку і вярнуцца ў Беларусь.

Каментары19

  • Acab
    07.10.2024
    Верыць дзяржслужачым - апошняя справа.
    Але яго можна зразумець, абрабаваны мытнікамі і выснажаны голадам, чалавек чапляўся за хібную надзею.
    Мала веру, што ўдасца вярнуць адабранае дзярхеўрай, але зычу поспеху
  • Сакавіты Канцылярыт
    07.10.2024
    ...былі прынятыя меры ў адносінах грамадзянаў беларусі...

    яшчэ і безаасабова самыя сябе прынялі меры рабаваць мінакоў
  • Acab
    07.10.2024
    Штопраўда не зусім цямлю, чаго менавіта ў каміфорнію пацягло яго.

    ...Прыгадаў яшчэ, як Шостачыха ці нейкая падобна актывістка распавядала мварштацік, як пратэставала насупраць эўракамісыі (што мала сацыялізму, канкрэтна ня памятаю) - карацей зь сяброўкай ля гмаха эўракамісыі бярлодылі, а эўракамісыянткі (дробныя) насілі ім кіпень.
    Там такія пратэсты, каб павялічылі дырыжызм і інтэрвэнцыі ў людзкое жыцьцё, эўракамісыя заахвочае.
    Памяркую, што і ў каміфорніі ідзе заахвочаньне ад дэмпартыйных ўрадаў, як павевы паветра свабоды ў грудзі рагатухі-пракуроршы ад бэлэмаўскіх падпалаў. Магчыма спадар гандляр аўтамабілямі нагледзеўся на гэтую падтрымку партыяй і ўрадам сацыяльна блізкіх, і памеркаваў, што і яго падтрымаюць.
    Не падтрымаюць

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл прыехаў у Мінск3

Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць