Грамадства2424

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Фармальнай зачэпкай стала «забароненае» фота, якое вісела ў яе сацсетках з 2020 года.

Таццяна Караткевіч

Кандыдатку ў прэзідэнты — 2015 Таццяну Караткевіч асудзілі па адміністратыўным палітычным пратаколе. Пра гэта паведамілі «Нашай Ніве» сябры палітыка. Па іх словах, яна атрымала 15 сутак. Фармальнай прычынай стала тое, што ў сацсетках Караткевіч знайшлі нейкае «забароненае» фота з 2020 года.

Адметна, што да суда яе не затрымлівалі, адпусцілі дадому пасля складання пратаколу. Аднак у судзе далі не штраф, а 15 сутак.

У 2015 годзе Караткевіч удзельнічала ў выбарах прэзідэнта як лідарка руху «Гавары праўду». Іншых дэмакратычных кандыдатаў не было, таму шмат хто з апанентаў Аляксандра Лукашэнкі галасаваў за яе. Па ацэнках назіральнікаў, у Мінску яна набірала каля 20-30% галасоў. Тым не менш на відавочна сфальсіфікаваных выбарах ёй намалявалі ўсяго 4,44% і паставілі на другое месца ўслед за Лукашэнкам.

У 2020 годзе Караткевіч узначаліла ініцыятыўную групу кандыдата Андрэя Дзмітрыева.

Пасля выбараў і пратэстаў адышла ад палітычнай дзейнасці, займалася сацыяльнай дапамогай людзям з інваліднасцю.

Каментары24

  • Acab
    11.10.2024
    Спадарыня Караткевічыха, здаецца, абвясьціла з тыдзень таму, што воьме ўдзел ў ашуканстве дэмакратыі? Здаецца, падлукашэнкам ніхто ня трэба дабраахвотны памагаты, пачуваюцца здатнымі нагнаць работніка і калгасьніцы, а зручнай нібыта настаўніцай хораша палічыць. Дарэчы, сацыялісты эміграцыі, ўва ўсіх вашых музэях клясыкаў раньнесавецкае л-ры і батлейках купалаў будуць дурыбарчыя ўчасткі, а краязнаўцы пасядуць ў камісыі.

    Цікава, ці спадарыню Караткевічыху выпусьцяць.
  • Свабодны чалавек
    11.10.2024
    Не захацела ганьбіцца, як гэта зрабіў Дзмітрыеў?
  • Ботам
    11.10.2024
    Сцэнар той за, што і ў Дзмітрыева. Пасля выхаду заявіць аб шкодзе санкцый.

Цяпер чытаюць

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр акадэмік Яўген Бабосаў2

Эн Эплбаум: Чарговая спроба дамовіцца з Лукашэнкам праваліцца6

Ціханоўскі назваў аналітыка Юрыя Дракахруста «дура-дурахрустам», «дуракахрустам» і нават «пердахрустам»87

Ці пакараюць «Яндэкс таксі» за збоі ў Беларусі?1

Ціханоўскі: Легітымнасці Ціханоўскай ад беларусаў зусім трошкі — каляофісныя структуры і пару неабыякавых чалавек117

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць