Вайна44

Расійскія войскі расстралялі дзевяць украінскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці

Украінскія аператары дронаў здаліся перад гэтым у палон.

Карта, апублікаваная DeepState

Расійскія войскі расстралялі дзевяць украінскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці. Пра гэта паведамляе сэрвіс DeepState.

Аналітыкі са спасылкай на крыніцы адзначаюць, што гэта адбылося 10 кастрычніка ў раёне населенага пункта Зялёны Шлях. Туды прарваліся расійскія часці. Украінскія байцы (сярод іх былі аператары дронаў) былі вымушаныя здацца. Як адзначае DeepState, сітуацыя ў Курскай вобласці не такая радасная.

Упаўнаважаны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец пракаментаваў, што пакаранне палонных — гэта грубае парушэнне Жэнеўскай канвенцыі аб абыходжанні з ваеннапалоннымі. Ён накіраваў лісты ў ААН і Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа з нагоды расстрэлу палонных.

«Гэтыя дзеянні не павінны застацца беспакаранымі, і вораг павінен панесці ўсю адказнасць. Расія — гэта краіна-тэрарыст, якая парушае ўсе правілы і звычаі вайны. Міжнародная супольнасць не павінна заплюшчваць вочы на такія злачынствы», — заявіў Лубінец.

Каментары4

  • B-52
    13.10.2024
    Яны спачатку прынялi бой, а калi бк скончыýся здалiся. Украiнцы ý тг канале Труха так апiсалi. А наогул, аператараý дронаý i снайпероý абодва бакi ý палон амаль не бяруць.
  • Сусед
    13.10.2024
    Вушацкi, гэтаму вауку руки развязали заходния " палитыки" , кали быу збиты пасажырски Боинг над Донецкам и смерть Навальнага и многа чаго яшчы........
  • Джып
    13.10.2024
    B-52, другі сказ вашага каментара поўная хлусня, паглядзіце відэа на канале Золкіна, там расейскія палонныя даюць інтэрв’ю і сярод іх хапае аператараў дронаў.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай18

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай

Усе навіны →
Усе навіны

У 50 гадоў памёр былы супрацоўнік Службы бяспекі Лукашэнкі4

Пратасевіч ездзіў да Бабарыкі ў калонію некалькі разоў11

У Расіі актывіст прапанаваў увесці вакцыну ад каранавіруса крамлёўскаму Кашчэю. Яго абвінавацілі ў закліках да тэрарызму

Індыец расказаў, як яго катавалі ў беларускіх лясах4

Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы19

З аўкцыёну прадаюць частку вядомага будаўнічага рынку ва Уруччы

«Перагар на ўвесь кабінет». Блогерка паскардзілася на доктара, які адмовіў ёй у бальнічным. У гісторыю ўмяшалася Мінздароўя6

ШІ Claude пераганяе ChatGPT па папулярнасці ў праграмістаў і бізнэсу

Назвалі самыя папулярныя імёны ў Мінску за мінулы год12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай18

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай

Галоўнае
Усе навіны →