Улада44

Не півам адзіным

Ад сёння істотна ўзрастаюць штрафы за адміністрацыйныя парушэнні: знаходжанне ў стане зюзі на працоўным месцы, знаходжанне без флікера, прадукаванне брагі.

Сёння набываюць моц папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Цяпер, згодна з КоАП, распіцце алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва на вуліцы, стадыёне, у скверы, парку, грамадскім транспарце або ў іншых грамадскіх месцах, акрамя месцаў, прызначаных для спажывання такіх напояў, або з’яўленне ў грамадскім месцы ў п’яным выглядзе, які абражае чалавечую годнасць і маральнасць, вядуць да накладання штрафу

ў памеры да 8 базавых велічынь (цяпер гэта складае 280 тыс. рублёў).

Знаходжанне на працоўным месцы ў працоўны час у стане алкагольнага, наркатычнага або таксіманічнага ап’янення будзе карацца штрафам ад 1 да 10 базавых велічынь (да 350 тыс.).

Штраф ад 2 да 15 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт прадугледжаны за вышэйназваныя дзеянні, учыненыя паўторна на працягу года.

Прыгатаванне фізічнымі асобамі моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), а таксама захоўванне апаратаў, якія выкарыстоўваюцца для іх вырабу, будзе карацца папярэджаннем або накладаннем штрафу ў памеры да 5 базавых велічынь з канфіскацыяй напояў, паўфабрыкатаў і апаратаў. Такія ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за падобныя парушэнні, або выраб або захоўванне фізічнымі асобамі моцных алкагольных напояў (самагону) у аб’ёме больш за 5 л, паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі) больш за трыццаць літраў вядуць да накладання штрафу ад 5 да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй напояў, паўфабрыкатаў і апаратаў.

Адказнасць для пакупнікоў самагону, за выключэннем напояў, продаж якіх дазволены заканадаўствам, а таксама набыццё паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі) прадугледжана ў выглядзе папярэджання або штрафу да 5 базавых велічынь з канфіскацыяй напояў.

Шэраг змяненняў, унесеных у КоАП, тычацца пакаранняў за парушэнне Правілаў дарожнага руху.

У прыватнасці, з 23 лютага 2010 года пешаходы, асобы, якія кіруюць веласіпедам, гужавым транспартным сродкам, за парушэнне ПДР могуць быць прыцягнуты да

адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь (раней штраф складаў 0,5 базавых велічынь да 105 тыс.),

у тым ліку гэта тычыцца перамяшчэння ў цёмны час сутак без флікера.

За парушэнне ПДР у нецвярозым стане інспектары ДАІ пасля 23 лютага змогуць накладваць на пешаходаў яшчэ больш жорсткія спагнанні (ад 3 да 5 базавых велічынь). Такі ж штраф будзе выпісвацца і за адмову ад агляду.

За кіраванне транспартным сродкам ў стане алкагольнага ап’янення КоАП устанаўлівае штраф ад 15 да 30 базавых велічынь з адначасовым пазбаўленнем вадзіцельскага пасведчання на тры гады. За кіраванне транспартным сродкам асобай, якая пазбаўлена вадзіцельскага пасведчання або якая яго не мае, прадугледжваецца штраф ад 25 да 45 базавых велічынь.

Штраф ад 15 да 35 базавых велічынь з пазбаўленнем вадзіцельскага пасведчання на тэрмін да двух гадоў будзе пагражаць вадзіцелям, якія зніклі з месца ДТЗ і былі пазней затрыманы ў стане алкагольнага ап’янення або якія адмовіліся ад праходжання агляду. Зараз такія людзі могуць часткова пазбегнуць адказнасці, калі кажуць, што выпілі ўжо дома, здымаючы стрэс, і міліцыі практычна немагчыма даказаць адваротнае.

З 23 лютага набываюць моц таксама папраўкі ў Крымінальны кодэкс.

Адна з іх робіць больш жорсткай адказнасць за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення. Цяпер кіроўцы, ужо судзімыя за аналагічнае злачынства, могуць карацца «пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам у памеры ад 300 да 1.000 базавых велічынь, або папраўчымі работамі на тэрмін ад аднаго года да двух гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або арыштам на тэрмін да 6 месяцаў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або абмежаваннем волі на тэрмін да 2 гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю».

Каментары4

Цяпер чытаюць

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын5

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Усе навіны →
Усе навіны

MALDZIS выкупіў старадаўні архіў парафіі з Гарадзеншчыны2

У Барысаве распрацавалі пажарны танк для самых складаных узгаранняў ФОТЫ

КДБ абвесціў затрыманых кнігавыдаўцоў Яўдаху, Багдановіча і Коласа ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання12

Трамп незадаволены абраннем Маджтабы Хаменеі1

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею11

У Германіі ўпаў метэарыт, асколкі прабілі дахі дамоў3

Журналіст Павел Дабравольскі асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі1

Юлія Семчанка: Давялося наступіць сабе на горла — я мусіла заставацца побач з сынам4

«Гомель — такая вёска?» Гамяльчанка абурылася праз афішу з расійскімі артыстамі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын5

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць