Культура22

У Гродне ў дзіўныя колеры памалявалі будынак першай на Беларусі медыцынскай акадэміі, заснаванай Тызенгаўзам

На помніку архітэктуры канца XVIII стагоддзя на Гарадніцы працягваюцца працы па рэканструкцыі, але першыя вынікі выклікаюць пытанні. 

Памаляваны ў розныя колеры будынак былой Гродзенскай медыцынскай акадэміі. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

На дзіўныя змены звярнуў увагу тэлеграм-канал «Спадчына». 

Розныя часткі будынка памалявалі адразу ў некалькі колераў, якія не вельмі спалучаюцца на фасадах — салатавы, персікавы і ярка-жоўты. 

На думку яго аўтараў канала, выглядае, што так хацелі паказаць розныя перыяды бытавання помніка, які неаднойчы перабудоўваўся і разбудоўваўся. 

Будынак у пачатку рамонту. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Вежападобныя выступы, найстарэйшая частка будынка, сталі зялёнымі, двухпавярховы фасад паміж імі, які ўзнік пазней, як і савецкія парапеты вежаў, памалявалі ў жоўтыя і аранжавыя адценні, а аднапавярховыя бакавыя крылы ўвогуле сталі насычана жоўтымі. 

Маляваць у дзіўныя колеры будынак пачалі яшчэ ў 2023 годзе. Фота: Гугл Карты

На думку аўтараў канала, праз гэтыя розныя колеры будынак стаў візуальна развальваецца на часткі. І ўвогуле ўласнік абышоўся мінімальнай рэстаўрацыяй знакавага аб'екта — замест аднаўлення эфектных шлемападобных купалоў і балюстрады, якія існавалі яшчэ да Другой сусветнай вайны, яго проста памалявалі ў спрэчныя колеры. 

Што было

Былая медыцынская акадэмія — адзін з нямногіх захаваных да нашага часу аб’ектаў Гарадніцы, пабудаванай гродзенскім старастам Антоніем Тызенгаўзам.

Будынак быў узведзены ў 1775—1781 гадах для першай на Беларусі вышэйшай медыцынскай навучальнай установы, заснаванай з ініцыятывы Тызенгаўза. Яго архітэктарам стаў каралеўскі дойлід Джузэпэ дэ Сака. 

Будынак медыцынскай акадэміі на малюнку Напалеона Орды. Фота: Wikimedia Commons

Арганізатарам і кіраўніком акадэміі быў французскі доктар, вучоны-натураліст Жан Эмануэль Жылібер. Акадэмія мела 3 аддзяленні, пры ёй дзейнічалі шпіталь на 60 ложкаў, анатамічны тэатр і музей, кабінет прыродазнаўства, аптэка, бібліятэка, і першы ў Рэчы Паспалітай батанічны сад.

Пасля таго, як Антоні Тызенгаўз страціў свой уплыў і ў 1780 быў змешчаны з пасады гродзенскага старосты, Жылібер разам са сваімі вучнямі пераехаў у Вільню. Школа стала базай для стварэння ў 1781 годзе медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта.

Будынак у міжваенны час. Скрыншот рэпартажу СТБ

Будынак у Горадні перайшоў да князёў Чацвярцінскіх, якія ператварылі яго ў палац. З сярэдзіны XIX стагоддзя палац здавалі розным арганізацыям. Да Другой сусветнай вайны будынак выкарыстоўвалі як здымнае жыллё. Пасля вайны і да 2014 года тут размяшчалася вайсковыя суд і камендатура.

І што будзе

З таго часу будынак у парку Жылібера стаяў пустым і яго безвынікова спрабавалі прадаць. Пра намеры прывесці ў парадак былую медыцынскую акадэмію заяўлялі кітайскія інвестары і нават саліст «Ласкового мая» Андрэй Разін, які хацеў атрымаць будынак бясплатна.

Эскізны праект рэканструкцыі тэрыторыі былой акадэміі. Фота: hrodna.life

Нарэшце, у маі 2020 года яго купіў уласнік суседняга гродзенскага парку атракцыёнаў за 1,69 мільёна рублёў. Зняць агароджу і зрабіць будынак часткай парку прапаноўвалі яшчэ ў 2017 годзе.

Паводле эскіза праекта, які быў распрацаваны ў 2021 годзе архітэктарам Ількерам Каджаханам, на тэрыторыі акадэміі мусіла з’явіцца аранжарэя і грамадская прастора з амфітэатрам. У шкляной аранжарэі планавалі размясціць расліны, якія ўпамінаў у лістах стваральнік гродзенскага батанічнага сада Жан Эмануэль Жылібер, а таксама дзіцячае кафэ і парк дыназаўраў.

Эскізны праект аранжарэі на тэрыторыі былой акадэміі. Фота: hrodna.life

У 2021 годзе для будынка распрацавалі праект, паводле якога там мусіла з’явіцца аранжарэя і грамадская прастора з амфітэатрам. Шкляны будынак мусіў з’явіцца каля палаца Чацвярцінскіх. Праект распрацаваў архітэктар з Нью-Ёрка, які ў той час жыў у Гродне. Падобна, што рэалізаваць гэты праект не змаглі.

У час капітальнага рамонту, які ўключае замену даху і аднаўленне фасадаў, узніклі складанасці з ручаінамі, якія праходзяць пад будынкам. Цікавай знаходкай стаў нідзе не пазначаны склеп, які плануюць захаваць.

Скончыць капітальны рамонт палаца планавалі да лета 2024 года, пасля чаго хацелі пачынаць будаўніцтва новых элементаў комплексу. Але, відаць, ранейшы праект рэалізаваць не змаглі. Цяпер гавораць, што Цэнтр эстэтычнага развіцця дзяцей у адноўленым будынку адбудзецца толькі ў 2025 годзе.

Каментары2

  • Ганьба
    03.11.2024
    А трэба зрабіць НДІ і бескантактны віварый для вывучэння феномену бондараўшчыны.
  • E
    04.11.2024
    Нейкая зялёная пошасць

Лукашэнка стаў прадзедам11

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам11

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →