Грамадства33

Правакатара і даносчыка Яўгена Какойту афіцыйна прызналі палітвязнем

Праваабарончы цэнтр «Вясна» 20 лістапада прызнаў палітвязнямі яшчэ 13 чалавек. Сярод названых асоб прысутнічае і прозвішча Яўгена Катлярова з Гомеля, больш вядомага як правакатар і даносчык Яўген Какойта.

Яўген Катляроў-Какойта

Яўген Катляроў, які таксама выступаў пад псеўданімамі Яўген Какойта і Мікіта Канцавы, шмат гадоў спецыялізаваўся на тым, што падманваў незалежныя медыя, жорстка праходзіўся па прыхільніках зменаў і пісаў даносы.

Час ад часу яму ўдавалася ўвесці апанентаў у зман — ён даваў фэйкавыя інтэрв'ю «Белсату» і «Зеркалу», а таксама супрацоўнічаў з блогерам Юрыем Церахам, які ўзяў сабе мянушку «Людажэр».

У 2020 і 2021 годзе ён пісаў даносы на прыхільнікаў зменаў і даваў паказанні следчым, у тым ліку на вядомага праваабаронцу Леаніда Судаленку. 

Але насіў воўк — панеслі і ваўка. З цягам часу ў самога Катлярова з'явіліся праблемы. Летась ён распыліў слезацечны газ і быў затрыманы. За гэта ў ліпені 2023 яго асудзілі па адміністратыўным артыкуле — за «нанясенне цялесных пашкоджанняў». А пасля — яшчэ двойчы, за «дробнае хуліганства» і «ўхіленне ад яўкі ў суд».

Перыядычна Катляроў нават крытыкаваў улады. Напрыклад, пасля сустрэчы з намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама Бараноўскім у лістападзе 2023 напісаў, што «змагары мелі рацыю, уладу трэба дзяўбсці і дзяўбсці».

У студзені 2024 года яму далі штраф за «распаўсюд экстрэмізму».

У сакавіку 2024 ён напісаў у адміністрацыю Лукашэнкі ліст, каб запытацца пра тое, ці законна мець татуіроўку з Пагоняй — ён акурат набіў сабе такую. Пасля Катляроў заявіў, што ў яго праблемы, ім раптам зацікавіліся сілавікі, а яму пагражае затрыманне.

Апошнія публікацыі ў сацсетках ён рабіў 21 сакавіка 2024 года. А пасля гэтага адусюль знік. Неўзабаве стала вядома, што яго арыштавалі і будуць судзіць. Гэта адбылося пасля публікацыі некалькіх відэа, дзе ён крытыкаваў дзеянні чыноўніка Гомельскага аблвыканкама — Андрэя Бараноўскага.

30 верасня 2024 года ў судзе Навабеліцкага раёна Гомеля пачаўся судовы працэс над Катляровым-Какойтам, якога абвінавацілі па трох «палітычных» артыкулах: дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1) і абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК РБ). Па выніках закрытага суда яму вынеслі прысуд — 1,5 года калоніі агульнага рэжыму з максімальна магчымых 4 гадоў.

Гомельскія праваабаронцы адразу пасля таго, як стала вядома пра затрыманне Катлярова, напісалі, што ў выпадку, калі яму прысудзяць пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, то яго прызнаюць палітвязнем. Так у выніку і сталася.

Прозвішчы іншых людзей, прызнаных палітвязнямі гэтым разам:

Станіслаў Таспаеў, Уладзімір Парашкоў, Генадзь Горбач, Іна Пальцава, Сяргей Крывуць, Андрэй Астапенка, Андрэй Савіцкі, Артур Канапацкі, Артур Малчан, Аляксандр Акакіеў, Дзмітрый Суўханаў, Дзмітрый Альховік.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1275 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават часам змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Каментары3

  • Салодкі мішка
    20.11.2024
    І правільна. Падыход і правілы мусяць быць адзіныя да ўсіх, незалежна ад палітычнай пазіцыі і меркавання асобы.
  • Ганьба
    20.11.2024
    Зусім здурнелі. *** ён, а не палітвязень!
  • Салодкі мішка
    20.11.2024
    Ганьба, не можа быць "правільных" і "няправільных" палітвязняў. Хочам дэмакратыі – мусім мець адзіныя падыходы да ўсіх грамадзян. Мне гэты Какойта мне таксама вельмі непрыемны, але ён мае правы, як і я, як і мы ўсе.

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Старшыня Еўракамісіі злягла з цяжкай хваробай4

«Калі паліцэйскія пабачылі кашулі, змяніліся ў тварах». Што новага ў беларусаў, якіх збіла ахова рэстарана?31

«Брама ў свет беларускага кантэнту». Каманда айцішнікаў стварыла беларускамоўную ШІ-калонку6

Васьмігадовы хлопчык заблукаў і правёў пяць дзён у парку з ільвамі. Вось што дапамагло яму выжыць

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай14

Беларус з ДНЖ ехаў у Літву з вымпелам ПДВ СССР і георгіеўскай стужкай. Вынік прадказальны16

Паліклінікам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выхадныя — у якасці альтэрнатывы прыватным медцэнтрам

Раптоўна памёр Алесь Сілкоў1

Беларус пабіў рэкорд Тома Круза: ён скокнуў з парашутам з неверагоднай вышыні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Галоўнае
Усе навіны →