Грамадства33

Стала вядома, дзе цяпер працуе былы начальнік наваполацкай калоніі

Пра новае месца працы былога начальніка Наваполацкай калоніі № 1 Андрэя Пальчыка даведаліся праваабаронцы з Mayday Team.

Андрэй Пальчык. Фота: «Мінск-Навіны»

На гэты момант Андрэй Сяргеевіч Пальчык займае пасаду начальніка арыштнага дома ў Віцебску, адначасова з'яўляючыся намеснікам начальніка ўстановы «Следчы ізалятар №2».

З 2017-га па сакавік 2023 года Андрэй Пальчык працаваў на пасадзе начальніка папраўчай калоніі №1 у Наваполацку і стаў вядомы жорсткімі здзекамі, пра якія расказалі праваабаронцам і СМІ былыя палітвязні. У калоніі перыядычна паміралі асуджаныя, а падначалены Пальчыку супрацоўнік па прозвішчы Пятроў нават быў асуджаны за збіццё зняволенага.

Калі Андрэй Пальчык быў звольнены, у СМІ з'явілася інфармацыя, што яго накіруюць працаваць з паніжэннем на пасаду начальніка калоніі-пасялення. Але гэтая інфармацыя не пацвердзілася.

Каментары3

  • Язэп
    22.11.2024
    Не схаваецца. А на пажыццёвае за смерці вязняў гэты людажэр сабе напрацаваў.
  • Тралало
    22.11.2024
    Не тоне гэты пальчык
  • Галя з Камароу́кі
    22.11.2024
    Няма чаго каментаваць. Зараз хопіла б смайла какахі. Ну, а на пажыццевае ен сам сабе у́жо зарабіу́.

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА1

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку2

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх6

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

Аляксей Хлястоў на свабодзе10

«Лепш 28‑м членам ЕС, чым 51‑м штатам ЗША». Прэзідэнт Фінляндыі прапанаваў запрасіць у Еўрасаюз Канаду5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА1

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць