Вайна44

Украіна страціла ўжо больш за 40% тэрыторыі, якую кантралявала ў Курскай вобласці

Пра цяперашні стан з кантролем УСУ расійскіх тэрыторый у Курскай вобласці агенцтва Reuters паведамляе са спасылкай на высокапастаўленую крыніцу ў Генштабе Украіны.

Расійскія вайскоўцы ваююць у Курскай вобласці. Фота: Russian Defense Ministry Press Service via AP

«Цяпер мы кантралюем каля 800 квадратных кіламетраў. Мы будзем утрымліваць гэтую тэрыторыю да таго часу, пакуль гэта будзе апраўдана з ваеннага пункту гледжання», — паведаміла крыніца.

Максімальная колькасць тэрыторыі Курскай вобласці, кантраляванай украінскімі вайскоўцамі, складала 1376 квадратных кіламетраў.

Суразмоўца агенцтва сказаў, што Расія з моманту наступлення УСУ на Курскую вобласць перакінула ў рэгіён каля 59 тысяч вайскоўцаў. Паводле яго слоў, для падтрымкі расійскай арміі сюды прыбылі і каля 11 тысяч паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, аднак асноўная частка іх сілаў усё яшчэ завяршае падрыхтоўку.

10 лістапада выданне The New York Times паведаміла, што Расія сабрала ў Курскай вобласці 50 тысяч вайскоўцаў, у тым ліку з КНДР. Паводле даных выдання, яны збіраліся пачаць наступленне ў найбліжэйшыя дні.

Прыведзеныя крыніцай Reuters ацэнкі тэрыторыі, якія застаюцца пад кантролем УСУ, адпавядаюць ацэнкам OSINT-аналітыкаў плошчы ўсёй зоны баявых дзеянняў у расійскім рэгіёне.

Паводле даных украінскага OSINT-праекта DeepState, украінскія войскі рэальна кантралююць у Курскай вобласці нават меншую тэрыторыю, чым ацэньвае крыніца Reuters — 571 кв км. Але пры гэтым агульная зона баявых дзеянняў у рэгіёне (разам з «шэрай зонай», якую не кантралюе ніводзін з бакоў) адпавядае ацэнцы суразмоўцы агенцтва (800 кв км).

Каментары4

  • Праўдаруб
    23.11.2024
    Курскі фаршык, гэта па вашаму паказчык паспяховасці гэтай піяр-акцыі?
  • Курскі фаршык
    23.11.2024
    Праўдаруб, Так, адзін галоўных з фактараў. Каб перамагчы ў вайне трэба знішчыць армію ворага і лепш за ўсё зрабіць гэта на тэрыторыі ворага, каб руйнаваньні прыйшліся на яго насельніцтва.

    Галоўны посьпех аперацыі тое што з Курскай Народнай Рэспублікі зьбегла каля 200 тыс. жыхароў на масковію. Для іх вайна з зомбаскрыні перайшла ў рэальнае жыцьце і чым больш такіх маскавітаў будзе ставаць, тым хутчэй скончыцца вайна.
  • можно
    24.11.2024
    сказать, что спустя 3 месяц с начала компании, Украина удерживает около 60% территории.

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць адмяніць штогадовыя дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў8

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць