Свет88

Як сірыйскія паўстанцы сталі дзейснай арміяй і як яны паставілі на паток выраб дронаў

Сірыйскія паўстанцы паспяхова наступаюць, за тыдзень занялі пятую частку краіны. Гэта ўжо не хаўрус па інтарэсах, гэта дысцыплінаваная сіла з вытворчасцю ўдарных беспілотнікаў, ад якіх войскі Асада разбягаюцца як зайцы. Дроны і вырашылі лёс Алепа і Хамы.

Syrian rebels сірыйскія паўстанцы Сирийские восставшие
Партрэт прэзідэнта Сірыі Башара Асада і выява дзяржаўнага сцяга Сірыі у сметніцы на тэрыторыі Акадэміі ВПС у прыгарадзе Алепа, захопленай паўстанцамі. 3 снежня 2024 года. Фота: Rami Alsayed/NurPhoto via Getty Images

Як піша Finacial Times, пяць гадоў таму сірыйская ісламісцкая групоўка «Хаят Тахрыр аш-Шам» (ХТШ) знаходзілася ў крытычным становішчы, спрабуючы выжыць пад ударамі рэжыму Асада, які падтрымліваецца Расіяй.

Сёння ў сваім апорным рэгіёне, правінцыі Ідліб, ХТШ можа пахваліцца наяўнасцю вайсковай акадэміі, цэнтралізаванага камандавання, мабільных спецыялізаваных падраздзяленняў (такіх як пяхота, артылерыя, сілы спецаперацый, танкі, дроны і снайперы), а таксама ўласнай індустрыяй па вытворчасці ўзбраення.

«За апошнія чатыры-пяць гадоў яна фактычна трансфармавалася ў развітую протамілітарную арганізацыю», — цытуе выданне словы Аарона Зелін (Aaron Zelin), эксперта па ХТШ з аналітычнага цэнтра Washington Institute.

Змена стратэгіі

Як піша FT, перыяд адноснай стабільнасці, які настаў пасля заключэння ў 2020 годзе перамір'я, ХТШ выкарыстала для пераасэнсавання сваёй стратэгіі і вайсковай дактрыны.

Як расказаў выданню эксперт па ХТШ з аналітычнага цэнтра Crisis Group Дарэн Халіфа (Dareen Khalifa), у правінцыі Ідліб, якая фактычна знаходзіцца пад кантролем паўстанцаў, ХТШ першапачаткова ў нейкай ступені спрабавала капіраваць структуру сірыйскай арміі а таксама грамадзянскія інстытуты дзяржавы. Затым групоўка зразумела, што гэты падыход мае абапірацца на істотныя рэсурсы і вялікія групы навабранцаў, якіх у іх няма.

У выніку, як дадае эксперт па джыхаду з Crisis Group Джэром Дрэван (Jerome Drevon), «яны чэрпалі натхненне з заходніх ваенных дактрын». Спасылаючыся на словы лідара ХТШ, эксперт расказаў, што групоўка ў першую чаргу стала арыентавацца на брытанскія ўзброеныя сілы, якія больш кампактныя і манеўраныя.

Паводле меркавання экспертаў, ХТШ цяпер мае каля 30 тысяч байцоў, сярод якіх 15 тысяч — рэгулярныя вайсковыя падраздзяленні самой групіроўкі, а другая палова — рэзервісты і мужчыны з іншых узброеных апазіцыйных груп, якія ўваходзяць у альянс.

Syrian rebels Сірыйскія паўстанцы Сирийские восставшие
Паўстанцы захапілі вайсковы аэрапорт Квайрэс і Акадэмію ВПС у прыгарадзе Алепа. Фота: Rami Alsayed/NurPhoto via Getty Images 

Як адзначаюць эксперты, ХТШ здолела пашырыць свае ўплыў і колькасць, прыцягваючы байцоў іншых паўстанцкіх груповак краіны, іншаземцаў і джыхадыстаў — ветэранаў іншых канфліктаў па ўсім рэгіёне, а таксама менш радыкальна настроеных у ідэалагічным плане байцоў.

Такая разнастайнасць адыграла ключавую ролю ў аднаўленні і росце ХТШ. А паспяховае наступленне на поўнач Сірыі можа прыцягнуць новых удзельнікаў, што ўмацуе сілы паўстанцаў.

Для прафесійнай падрыхтоўкі сваіх байцоў і ўмацавання вайсковай дысцыпліны два з паловай года таму ХТШ стварыла сваю вайсковую акадэмію, у якой побач з замежнымі спецыялістамі сталі выкладаць каля 30 былых афіцэраў сірыйскай арміі, якія перайшлі на бок паўстанцаў.

Паўстанцы змянілі і сваё стаўленне да мясцовага насельніцтва. Захоўваючы аўтарытарныя тэндэнцыі, ХТШ цяпер імкнецца публічна дэманстраваць талерантнасць да рэлігійных меншасцяў. Так, пасля захопу Алепа былі зробленыя паказальныя жэсты добрай волі адносна хрысціян.

Syrian rebels Сірыйскія паўстанцы Сирийские восставшие
Сірыйскія паўстанцы. Фота: Rami Alsayed/NurPhoto via Getty Images

Стратэгічны праект па вытворчасці дронаў

Як адзначае Аарон Зелін, групоўка не мае значных праблем у набыцці асноўных відаў узбраення, аднак уласная вытворчасць зброі, асабліва беспілотнікаў і ракет, дазволіла ХТШ стварыць новыя пагрозы для рэжыму, у якога адсутнічаюць значныя сродкі супрацьдзеяння дронам.

Як расказаў у інтэрв'ю выданню The Media Line адзін з палявых камандзіраў, звязаных з ХТШ, групоўка запусціла стратэгічны праект, стварыўшы падраздзяленне Shahin, якое спецыялізуецца на распрацоўцы і вытворчасці сучасных дронаў і зброі. Падраздзяленне падпарадкоўваецца непасрэдна кіраўніку ТХШ Абу Мухамеду аль-Джулані, які асабіста кантралюе ўсе вайсковыя аперацыі. 

Па словах Аарона Зеліна, у сваёй міні-дзяржаве з насельніцтвам ад 3 да 4 мільёнаў чалавек, у невялікіх майстэрнях у дамах, гаражах ці пераабсталяваных складах паўстанцы наладзілі вытворчасць дронаў. Дэталі, якіх нельга знайсці, яны вырабляюць з дапамогай 3D-прынтараў.

Сірыйскія паўстанцы вучацца кіраваць дронамі

І гэта, як адзначаюць эксперты, звычайная практыка для сучасных узброеных канфліктаў. Большасць неабходных ведаў па вытворчасці беспілотнікаў можна атрымаць з анлайн-рэсурсаў.

Выкарыстанне дронаў

Выкарыстанне сірыйскімі паўстанцамі беспілотнікаў адсочвае даследчык канфліктаў з Каралеўскага каледжа Лондана Бродэрык Макдональд (Broderick McDonald). Ён заўважае, што раней ХТШ прымяняла малыя дроны, якія маглі атакаваць бронемашыны і скідаць гранаты.

Падчас цяперашняга наступу сталі выкарыстоўваццаі дроны мясцовай вытворчасці, якія забяспечаныя ракетамі, а таксама больш буйныя беспілотнікі з павялічанай далёкасцю і грузападымальнасцю.

Аарон Зелін адзначае, што паўстанцы выкарыстоўваюць дроны для разведкі і нанясення ўдараў па пазіцыях рэжыму перад тым, як накіраваць у бой жывую сілу.

Відэа атакі дронам пазіцый сірыйскіх урадавых войскаў

Па словах Зеліна, гэты канфлікт адметны і тым, што ўпершыню ў гісторыі недзяржаўных груповак паўстанцы выкарысталі дроны для скідання ўлётак з заклікам да насельніцтва перайсці на іх бок.

Пра ролю ў канфлікце беспілотнікаў піша і аўтар тэлеграм-канала «Рыбарь». Ён адзначае, што выкарыстанне паўстанцамі дронаў прывяло да таго, што папярэднія тактычныя прыёмы ўрадавых войскаў перасталі працаваць. Паўстанцы перад атакаю «пачынаюць біць па сірыйцах з паветра, актыўна пераследуючы падраздзяленні, якія адыходзяць з пазіцый».

Байцы сірыйскай арміі пазіруюць для прапаганды. Фота: syriadirect.org

Па словах «Рыбаря», выкарыстанне паўстанцамі дронаў моцна б'е па маральным духу байцоў падраздзяленняў урадавай Сірыйскай арабскай арміі (САА)

«У САА нярэдка ўвогуле не ўяўляюць, што такое беспілотнікі і якімі магчымасцямі яны валодаюць. Таму, калі ў глыбокім тыле дрон скідвае ВОГ [граната, якая звычайна выкарыстоўваецца ў гранатамётах], то сірыйцы думаюць, што праціўнік ужо падышоў на дыстанцыю абстрэлу АГС [аўтаматычным гранатамётам], таму кідаюць нават аддаленыя ад ЛБС [лініі баявога судакранання] пазіцыі».

У выніку, як тлумачыць «Рыбарь», «ствараецца хаос і вялізныя дзіркі ў абароне, у якія паўстанцы могуць з ходу «заляцець» на пікапах, прычым з задзейнічаннем куды меншай колькасці сіл, чым для гэтага раней патрабавалася».

Іншыя віды зброі

Як піша FT, паўстанцы таксама інвеставалі ў вытворчасць дальнабойных ракет, рэактыўных і мінамётных снарадаў. Падчас свайго наступу яны прадэманстравалі новую сістэму кіраваных ракет, пра якую мала што вядома. Адзін з экспертаў — Чарльз Лістэр (Charles Lister) з Інстытута Блізкага Усходу, апісаў яе як «масіўную ракету з вялізным боепрыпасам спераду». Мяркуецца, што ракета будзе называцца Qaysar.

Па словах Лістэра, выкарыстанне кіраваных ракет, якія былі запушчаныя на адлегласць дзясяткаў кіламетраў перад наступам, пазбавіла ХТШ неабходнасці выкарыстоўваць замініраваныя грузавікі-смяротнікі, як гэта было яшчэ пяць гадоў таму.

Акрамя зброі ўласнай вытворчасці, арсенал паўстанцаў папаўняецца за кошт паставак з Турцыі, а таксама гандлю зброяй і боепрыпасамі паміж сіламі Асада і ХТШ, які, як адзначаюць эксперты, у апошнія гады набыў істотныя маштабы.

Паспяховы наступ прынёс паўстанцам шмат трафейнай зброі і вайсковай тэхнікі. Па словах Бродэрыка Макдональда, гэта не толькі танкі і бронетранспарцёры, але і сістэмы супрацьпаветранай абароны, сярод якіх зенітны комплекс «Панцыр». Акрамя гэтага, у іх руках апынуліся некалькі лёгкіх штурмавых самалётаў. Цяпер паўстанцы спрабуюць высветліць, як гэтым усім карыстацца.

Syria Opposition Сірыйская апазіцыя Сирийская опозиция
Сірыйскія паўстанцы пазіруюць на борце захопленай бронетэхнікі на ўскраіне горада Хама. 3 снежня 2024 года. Фота: AP Photo/Ghaith Alsayed

«Калі атрымаецца прывесці захопленыя сістэмы супрацьпаветранай абароны ў баявую гатоўнасць, гэта істотна зменшыць адну з галоўных праблем, з якімі ХТШ і іншыя паўстанцкія групоўкі заўсёды сутыкаліся, — адсутнасць абароны ад расійскіх авіяўдараў», — заўважае эксперт.

Як бачна, ХТШ прайшла вялікі шлях удасканалення за пяць гадоў. Цяпер застаецца пачакаць і паглядзець, наколькі далёка ён завядзе паўстанцаў у канфлікце з рэжымам Асада.

Каментары8

  • барадзед
    05.12.2024
    добры прыклад таго што без грамадзянскіх інстытутаў, бюракратаў, чыста на вайсковых краіну не вызваліць
    тое самае і ў Мьянме адбываецца
  • барадзед
    05.12.2024
    Уго, русню не спыталі што дзе купляць
  • ЯНКА
    05.12.2024
    /зьменена, каб прайсьці цэнзурку/
    .
    • НАША ЗАЛЕПА •

    🥀 Затое ў Беларусі паўстанцы пайшлі на павадку Колесниковой і ўсей тэй антыбеларускамоўнай зграі. І гэна зграя, мо', нават па замове, зьмізарніла (чытый, зьнішчыла!) агульнанародны пратэст да менавіта сьвяточнага бадзяньня натоўпамі па вулках, дарэньня кветачак амалпаўцам і паказваньня сардэчак. Таму ганьба п..й бабарыка́нскай апазыцыі й ейным падбрэхішам кшталту прыгрэтым тутака Ботам❗
    .

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі12

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку3

Памёр Віктар Гардзей1

Суд прыпыніў адзін з указаў Дональда Трампа як неканстытуцыйны10

ГУБАЗіК ладзіць рассылку з тэлеграм-акаўнтаў затрыманых беларусаў3

Мінчукі атрымалі балгарскую шэнгенскую візу, але за дзень да паездкі яе анулявалі4

Указ Трампа аб спыненні міжнароднай падтрымкі не тычыцца дапамогі Украіне ў сферы бяспекі6

Барбадас і Панама забяруць свае сцягі ў больш чым 100 танкераў ценявога флоту Пуціна3

Сын Канапацкай кіруе свінакомплексам, а дачка вучыцца ў Аўстрыі17

У Мінску адкрылі абноўлены інтэрнат Акадэміі кіравання ФОТЫ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі12

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Галоўнае
Усе навіны →