Ганна Смоліна, жонка другой ракеткі Беларусі Ягора Герасімава, пацярпела ад злодзея проста ў гатэлі.

30-гадовая Ганна спынілася ў дарагім гатэлі ў цэнтры Санкт-Пецярбурга, піша «Камсамольская праўда». Пакінуўшы свае рэчы ў нумары, мінчанка адправілася пагуляць па горадзе. А вярнуўшыся ўвечары, выявіла, што з яе нумара зніклі два ўпрыгажэнні: сярэбраны ланцужок з крыжыкам і залаты ланцужок з залатым кулонам з малахітам ад вядомага французскага брэнда ювелірных упрыгожванняў. Кошт толькі аднаго кулона склаў больш за 10 тысяч рублёў. Ганна звярнулася ў паліцыю. Доўга шукаць падазраванага не прыйшлося.
Затрыманым аказаўся 20-гадовы грамадзянін Цэнтральнай Азіі, адзін з супрацоўнікаў гатэля.
Хлопец расказаў паліцыі, як усё адбылося. У яго абавязкі ўваходзіла ўборка пакояў пастаяльцаў у гатэлі і ў нумар да Ганны Смолінай ён таксама зайшоў, каб яго асвяжыць. Калі ён наводзіў парадак у ванным пакоі, то заўважыў ўпрыгажэнні, якія ляжаць у шкатулцы, і вырашыў іх прысвоіць. Скрадзеныя каштоўнасці ён не паспеў прадаць: іх канфіскавалі і вярнулі гаспадыні.
Муж Ганны Смолінай — Ягор Герасімаў, адзін з вядучых тэнісістаў Беларусі, займае другое месца ў рэйтынгу найлепшых гульцоў краіны. Ён некалькі разоў удзельнічаў у турнірах Вялікага Шлема, але далей за другі круг, у тым ліку на Уімблдонскім турніры, яму прайсці не ўдавалася.
-
«Гэта не маё, гэта сябра». Беларус здымае рэакцыю ахоўнікаў метро на фалаімітатары ў заплечніку — відэа збіраюць мільёны праглядаў
-
Сем тыпаў «п’янай асобы»: кім вы становіцеся пад уздзеяннем алкаголю і што гэта азначае?
-
У Сан-Францыска жыве кот, якога завуць Беларусь. Прытым гаспадыня яго — звычайная амерыканка
Каментары