Грамадства

Памерла Таццяна Цюрына

8 снежня пасля працяглай цяжкай хваробы пайшла з жыцця журналістка Таццяна Цюрына, паведаміў Беларускі саюз мастакоў. Ёй было 76 гадоў.

Таццяна Міхайлаўна Цюрына нарадзілася у 1948 годзе ў Негарэлым Дзяржынскага раёна.

Пасля заканчэння факультэта журналістыкі БДУ працавала ў шматлікіх беларускіх перыядычных выданнях: «Знамя юности», «Дело (Восток+Запад), «Белорусская деловая газета», была спецкарэспандэнткай па Беларусі газеты «Советская культура» (Масква).

Асноўныя публікацыі прысвечаны жывапісу, творчаму жыццю мастакоў, агульным праблемам нацыянальнай культуры. Таксама яна была аўтаркай кнігі «Чароўны экран» пра мастакоў візуальных мастацтваў. 

Уваходзіла ў секцыю крытыкі і мастацтвазнаўства Беларускага саюза мастакоў.

Развітанне з Таццянай Цюрынай адбудзецца 10 снежня ў 13.45 у рытуальнай зале па адрасе: вул. Сямашкі, д. 8, корп. 8.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча7

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Гадзіны пік не падаўжаюць дарогу? Колькі часу займае паездка па лініях мінскага метро

Расійскі дрон заляцеў у Польшчу2

Фондавыя рынкі выраслі пасля вяртання Хуанга ў Nvidia

74 удары за «абразу маральнасці». У Іране вядомую спявачку пакаралі за выступ без хіджаба1

Кім была і куды знікла мастачка, якая намалявала белага лебедзя на «Вянок» Багдановіча4

Кушнер назваў «галоўны прыз» у перамовах па Украіне6

Мядзведзі насамрэч не спяць усю зіму, а вавёркі памятаюць, дзе схавалі арэхі. Тры міфы пра жыццё жывёл зімой2

Чаму правае паўшар'е мозга кіруе левым бокам цела? З'явілася новая тэорыя

Кароль Карл ІІІ вырашыў добраахвотна плаціць «падатак на асабнякі»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча7

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць