У Мінску мужчына, каб заплаціць за здымную кватэру, распрадаў маёмасць гаспадыні
Кватарант заклаў у ламбардзе тэлевізар і ўладкаваў распродаж чужой бытавой тэхнікі.

Мінчанка здавала кватэру 38-гадоваму мужчыне без дамовы. Падчас аднаго з візітаў яна заўважыла, што з кватэры знік тэлевізар за 600 рублёў. Жанчына звярнулася ў міліцыю.
Аказалася, чужой маёмасцю распараджаўся кватарант. Мужчына заклаў тэлевізар у ламбард, а грошы патраціў на асабістыя патрэбы — у тым ліку на арэндную плату, піша БелТА.
Акрамя таго, мужчына скраў фен, роўтар, мікрахвалёвую печ і прас сваёй арэндадаўцы.
Рэчы ўжо канфіскаваныя і будуць вернутыя ўладальніцы. На кватаранта завялі крымінальную справу за крадзеж. У яго ўжо ёсць судзімасць за аналагічнае злачынства.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары