Свет33

Віцэ-прэзідэнт ЗША адказаў на з'едлівую крытыку свайго стрыечнага брата, які ваяваў за Украіну

Вэнса спыталі пра крытыку брата, які назваў яго і Трампа «карыснымі ідыётамі Уладзіміра Пуціна». Нэйт Вэнс два з паловай гады ваяваў ва ўкраінскай арміі.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі ВэнсФота: Brandon Bell / Getty Images

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс адказаў у панядзелак на крытыку свайго стрыечнага брата Нэйта наконт яго стратэгіі ў расійска-ўкраінскай вайне.

Нэйт Вэнс, які ваяваў ва Украіне супраць Расіі, распавёў СМІ свае думкі наконт перамоваў паміж прэзідэнтам Дональдам Трампам, віцэ-прэзідэнтам Джэй Дзі Вэнсам і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Нэйт Вэнс. Скрыншот відэа: The Real Jim Morris Show

«Дональд Трамп і мой стрыечны брат, відавочна, думаюць, што змогуць абыграць Уладзіміра Пуціна. Яны памыляюцца. Рускія не збіраюцца забываць пра нашу падтрымку Украіны. Мы карысныя ідыёты Уладзіміра Пуціна», — выказаўся ён.

Нэйт Вэнс дадаў, што пакінуў паведамленні ў офісе свайго стрыечнага брата на гэтую тэму. «Я мог сказаць яму праўду, без прытворства, без асабістых інтарэсаў. Ён не спрабаваў даведацца больш», — дадаў Нэйт Вэнс.

У заяве для Fox News Digital віцэ-прэзідэнт Вэнс сказаў, што ніколі не казаў публічна пра службу свайго стрыечнага брата, таму што «не хацеў падвяргаць сваё жыццё яшчэ большай небяспецы, чым яно было».

«Што тычыцца яго крытыкі, я не зацікаўлены ў спрэчках з ім публічна, але я лічу неабходным закрануць адну праблему ў прыватнасці: яго няўдалую спробу звязацца са мной. Я не разумею, чаму Нэйт адчуў неабходнасць звярнуцца ў мой офіс у Сенаце, а не да сваёй мамы, бацькі або сястры, з усімі з якімі я рэгулярна кантактую», — сказаў Вэнс.

Джэй Дзі Вэнс з жонкай (у цэнтры), Нэйт Вэнс — справа. Фота: архіў Нэйта Вэнса / Le Figaro

Віцэ-прэзідэнт дадаў, што «заўсёды лічыў Нэйта самым цвёрдым чалавекам, якога [ён] ведаў», і што ён «заўсёды быў рады з ім пагаварыць».

47-гадовы Нэйт Вэнс — стрыечны брат віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Дзі Вэнса і былы амерыканскі марскі пехацінец. Ён быў добраахвотнікам у складзе вядомага падраздзялення ўкраінскай арміі пад назвай «Ваўкі Да Вінчы».

У Нэйта і Джэй Дзі Вэнса супольныя бабуля з дзядулем, маці Джэй Дзі — сястра бацькі Нэйта.

З 18 да 22 гадоў Нэйт служыў у амерыканскай марской пяхоце, пасля ў Тэхасе рабіў кар'еру ў нафтавай кампаніі.

Калі пачалася поўнамаштабная вайна Расіі ва Украіне, ён рашыў паехаць на фронт. У чэрвені 2022 года мужчына ўжо быў на Данбасе. Ён удзельнічаў у баях за Купянск, Бахмут, Аўдзееўку і Пакроўск.

Нэйт звольніўся з украінскай арміі ў студзені 2025 года, за некалькі дзён да таго, як яго стрыечны брат быў прыведзены да прысягі як віцэ-прэзідэнт ЗША.

Каментары3

  • Копротерапия
    12.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • бабруйчанін
    12.03.2025
    Зварот да Людзкасці прыстойнасці дзейнічае ..
    Дзі Вэнс ні страчаны канчаткова ..
  • .
    12.03.2025
    Гэта не "адказаў", гэта тупа "зліўся".

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна6

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць