Здарэнні22

Учарашні вецер знёс і паламаў у чалавека цяпліцу за 1500 даляраў

Незвычайным відэа са свайго ўчастка падзяліўся чытач выдання «Анлайнер», які жыве ў Мінскай вобласці. Усяго за некалькі секунд лірычная карцінка змяняецца на «цяплічны хорар». Вінаватым быў моцны вецер, які спачатку закружыў выпадковы пакет, а потым сабраўся з сіламі і пацягнуў за сабой парнік.

Велізарную — памерам 12 на 4 метры — цяпліцу малады чалавек набыў у пачатку верасня. Разлічваў, што канструкцыя з металічнага каркаса і полікарбаната будзе служыць яму доўгія гады, тым больш што і каштавала цяпліца ажно 4713 рублёў.

Работы над яе ўстаноўкай пачаліся ў кастрычніку, але па розных прычынах гаспадар не паспеў іх хутка завяршыць. 

«На ўстаноўку цяпліцы ў мяне пайшоў прыкладна месяц, ды і тое не атрымалася зрабіць усё, што планаваў. І да ўчарашняга дня яна не была замацаваная як след. Груба кажучы, цяпліца была прыкручаная дротам за ніжнія часткі да дошак, якія на анкерах былі прыкручаныя да паляў. Ніжнія часткі трымаліся на сістэме «краб».

Як толькі ветравая нагрузка перавысіла крытычную, усе «крабы» разагнуліся і цяпліца паляцела (на відэа нават відаць, што не хапае ніжніх частак). Разумею, што канкрэтна гэта мой касяк. Хоць і да самой канструкцыі ў мяне не раз узнікалі пытанні», — апісвае перадумовы для надзвычайнага здарэння малады чалавек.

Цяпліца праляцела каля 70 метраў і прызямлілася на ўчастку суседа. На шчасце, людзей на тэрыторыі ў гэты час не было, таму ніхто не пацярпеў. Ацалелі і ўсе расліны.

«Сёння пайду да суседа на ўчастак, буду прыбіраць тое, што ад яе засталося. Стан там варты жалю. Самае ж цікавае, што камера, якая і захавала палёт, вісіць на другой цяпліцы коштам усяго $700. Яна меншая і паўкруглая (схіляюся да таго, што гэта аптымальны варыянт формы). І яна засталася стаяць на месцы», — дзеліцца дачнымі назіраннямі малады чалавек.

Каментары2

  • граматык
    17.12.2024
    надзел, а не ўчастак
  • Красата па-беларуску
    17.12.2024
    Хто не робіць як след адразу, плаціць двойчы.

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе невядомыя скралі грузавік з 12 тонамі батончыкаў KitKat2

У Магілёве 17‑гадовы матацыкліст трапіў у рэанімацыю пасля сутыкнення з машынай ВІДЭА

На Блізкі Усход прыбыў дэсантны карабель з амерыканскімі марскімі пехацінцамі2

Орбан на перадвыбарчым мітынгу сарваўся і накрычаў на пратэстоўцаў3

Трамп хоча пазбавіць права голасу ў НАТА тыя краіны, якія трацяць на абарону менш за 5% ВУП12

Грошы беларуса 10 гадоў ляжалі ў банку на дэпазіце. Што з імі стала за гэты час?9

У Гродне цягнік збіў жанчыну, якая ішла цераз рэйкі ў навушніках3

У Пружанскім раёне падчас пажару згарэлі 18 будынкаў

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць