Кіно

Найноўшы серыял пра паўстанне 1863—1864 гадоў выйшаў па-беларуску

Серыялы па-беларуску з’явіліся на адной з найбольш папулярных стрымінгавых платформаў Польшчы TVP VOD. Сярод іх — польскі серыял пра паўстанне 1863—1864 гадоў «Дзявайціс», піша belsat.eu. Гэта сталася магчымым дзякуючы супрацы «Белсата» з TVP.

Dziavajcis
Дзявайціс. Крыніца: TVP VOD

Серыял «Дзявайціс» (2023) складаецца з сямі серый і непасрэдна звязаны з Беларуссю.

Ён створаны паводле рамана пісьменніцы Марыі Радзевіч, якая паходзіла з вёскі Пянюга (сёння — Зэльвенскі раён). Сям’я Радзевіч была сасланая ў Сібір за ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў, а іхні маёнтак канфіскаваны. Пасля вяртання на радзіму яны атрымалі ў спадчыну іншы маёнтак у Беларусі — Грушава на Палессі. Тут рос дуб Дзявайціс, які і даў назву аднайменнаму раману. Але Радзевіч перанесла падзеі, якія адбываліся ў часе паўстання 1863—1864 гадоў у сённяшнім Кобрынскім раёне і побач з рэчкаю Мухавец, на тэрыторыю Жмудзі-Літвы.

Паводле апісання серыяла, «галоўны герой твору — Марэк Чэртван, чалавек слова і гонару, які абяцае бацьку выканаць ягонае перадсмяротнае жаданне. І фактычна паклаў жыццё дзеля служэння гонару. Марэк — быццам легендарны асілак — паспяхова спраўляецца з усімі цяжкасцямі і перашкодамі, якія яго напаткалі, а ў выніку сустракае каханне».

Серыял «Дзявайціс» — і пра нас, беларусаў, ды пра тое, што «гісторыю можна не любіць, але яе не зменіш».

Cjeryjaly na «TVP VOD»
Серыялы на «TVP VOD». Крыніца: TVP VOD

Акрамя «Дзявайціса», на платформе TVP VOD можна паглядзець і іншыя цікавыя серыялы па-беларуску.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй24

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

«Арыён» адолеў ужо больш за палову адлегласці да Месяца

У Мінску з наступнага тыдня будуць экспанаваць знакамітую «Прагулку» Шагала

У Гомелі зафіксавалі пралёт і выбух дрона7

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты58

У ЗША зніклая дзяўчынка знайшлася жывой — праз 32 гады12

У цэнтры Гродна выпадкова адшукалі цэлы некропаль. Там мог быць храм, вядомы з XV стагоддзя2

«Дзяўчаты, гэта рэальна працуе!» Нявеста Пратасевіча расказала, як прываражыла будучага мужа чырвонымі трусамі20

Праз два тыдні ў беларусаў будуць чатыры запар выходныя, або ўсё ж тры? У чым закавыка?

Фядута: Нам казалі, што нас не чакаюць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй24

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць