Улада1414

Кавалак зямлі ў межах вуліц Купалы – Багдановіча – ракі Свіслач прадаюць Аману

Інвестару давядзецца захаваць старыя будынкі шпіталя, а таксама Алею Дружбы.

«Беларусь плануе выкарыстоўваць Аман для прасоўвання сваёй прадукцыі ў рэгіёне», «Беларусь разглядае Аман ў якасці важнага партнёра ў рэгіёне», «Беларусь і Аман падпісалі пагадненне пра стварэнне савету дзелавога супрацоўніцтва». Такія загалоўкі з'явіліся сёння ў беларускіх СМІ, якія асвятляюць візіт беларускай «парламенцкай дэлегацыі» ў Аман.

Але сам візіт, як, уласна, і сакавіцкая цікавасць да гэтай арабскай краіны ўзнікла невыпадкова. Бліжэйшай да тэмы будзе яшчэ адна цытата з інфармацыйных паведамленняў: «Беларусь запрашае Аман да ўдзелу ў будаўніцтве ў Беларусі гатэляў сярэдняга класу для стварэння неабходнай інфраструктуры да чэмпіянату свету па хакеі 2014 году». Таксама невыпадкова прынц Сеід Фахд бэн Махмуд аль-Саід, што прымаў беларускіх гасцей, падзякаваў за цікавасць да развіцця адносінаў.

Беларуская дэлегацыя прыехала ў Аман не з пустымі рукамі, а з тэкстам указу № 93 ад 1 сакавіка (рэгістрацыйны нумар ў Нацыянальным рэестры прававых актаў № 1/11414), згодна з якім А. Лукашэнка пагадзіўся прадаць Аману ў прыватную ўласнасць зямлю ў цэнтры Мінску. Гаворка ідзе пра зямельны ўчастак (трыкутнік) у межах вуліц Я. Купалы – М. Багдановіча – р.Свіслач (цяпер на гэтым участку размешчаны выставачны цэнтр «Белэкспа»).

Зямля перадаецца ва ўласнасць без правядзення аўкцыёну за 10 млн даляраў пад будаўніцтва цягам 6 гадоў шматфункцыянальнага комплексу, у тым ліку інжынернай і транспартнай інфраструктуры. Фінансаванне праекту возьме на сябе Дзяржаўны генеральны рэзервовы фонд Амана.

Адначасова з зямлёй ва ўласнасць замежнай юрыдычнай асобы «Арол Пропертыз чатыры», якая прадстаўляе інтарэсы Амана, бязвыплатна пяройдуць Нацыянальны выставачны цэнтр «Белэкспа», 2-я гарадская клінічная бальніца і будынак РУП «Мінскэнэрга», якія будуць вызваленыя праз 1–1,5 году пасля выплаты ў беларускі бюджэт сумы ў 10 млн даляраў. Праўда, зносіць згаданыя будынкі інвестару давядзецца за свой кошт.

Аднак

інвестару давядзецца захаваць размешчаныя на гэтым зямельным участку будынкі найстарэйшага мінскага шпіталя, якія з’яўляюцца гістарычна-культурнай каштоўнасцю: (манастырскі корпус, дом інвалідаў, дом састарэлых, гаспадарчая пабудова), а таксама Алею Дружбы.

Разам з тым інвестар будзе вызвалены ад кампенсацыі стратаў, прынесеных адабраннем зямельных участкаў у землекарыстальнікаў і зносам размешчаных на іх аб'ектаў нерухомасці, а таксама высечкаю дрэваў і хмызнякоў. Акрамя таго, інвестар атрымае пэўныя падатковыя і мытныя ільготы.

У прыватнасці,

ураду Беларусі дакументам даручана ўключыць інвестыцыйны праект «Будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу ў г. Мінску ў межах вуліц Я. Купалы – М. Багдановіча – р.Свіслач» у пералік інвестыцыйных праектаў, які складаўся Камісіяй мытнага саюзу для прымянення ільгот па вызваленні замоўцы і яго контрагентаў ад выплаты мытаў падчас увозу на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь абсталявання, будаўнічых матэрыялаў і іншых тавараў у рамках рэалізацыі праекту.

Інвестару будзе дадзенае права без абмежаванняў ажыццяўляць продаж пабудаваных кватэраў ва ўласнасць беларускім і замежным рэзідэнтам.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі14

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка3

Мост цераз Свіслач каля плошчы Перамогі закрылі на рэканструкцыю2

МНС папярэдзіла беларусаў пра навальніцы і штармавы вецер у панядзелак

Як часта трэба расчэсваць валасы?

Ці з’явяцца ў Баранавічах вуліцы Лосіка і газеты Intex-press? Даследчыца — пра «забароненую» памяць горада15

Памёр мовазнаўца і дыпламат Пётра Садоўскі7

Колькі часу трэба, каб знаёмы стаў сапраўдным сябрам? Навукоўцы даюць адказ2

У выніку начнога ўдару па Кіеве загінулі 9 чалавек, 46 параненыя8

Англія выйшла ў чвэрцьфінал, удзесяцёх зламаўшы Мексіку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі14

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць