Свет

Парламент Малдовы звольніў галоўнага суддзю краіны за крытыку СМІ

Галоўны суддзя краіны казаў пра «д’ябальскую і дэструктыўную ролю» прадстаўнікоў прэсы, якія «часам ператвараюцца ў шалёных сабак».

Парламент Малдовы адправіў у адстаўку старшыню Найвышэйшай судовай палаты Ёна Муруяну, які зрабіў рэзкія выказванні наконт журналістаў.

Выступаючы ў лютым на агульным сходзе суддзяў, галоўны суддзя краіны адзначыў

«д’ябальскую і дэструктыўную ролю» прадстаўнікоў прэсы, якія «часам ператвараюцца ў шалёных сабак,

небяспечных для грамадства з‑за той хлусні, якую яны распаўсюджваюць».

Кіраўнікі шэрагу вядучых СМІ Малдовы расцанілі ягоныя словы я

к атаку на свабоду слова і запатрабавалі ад уладаў яго адстаўкі.

У яго абарону выступіў былы прэзідэнт, лідэр апазіцыйнай партыі камуністаў Уладзімір Варонін, які падкрэсліў, што «Муруяну — самы сумленны і справядлівы суддзя, якога трэба яшчэ пашукаць». Фракцыя камуністаў пакінула залу пасяджэнняў, адмовіўшыся ўдзельнічаць у галасаванні за адстаўку Муруяну. У знак пратэсту камуністы накіравалі зварот на адрас міжнародных арганізацый, у якім гаворыцца, што дзеянні ўладаў «падрываюць незалежнасць і бесстароннасць судовай сістэмы, супярэчаць Еўрапейскай канвенцыі па абароне правоў і асноўных свабод чалавека».

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу39

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам

Што за Беларуская вызвольная армія, чый знак заўважылі ў звароце Зяленскага з ультыматумам да Лукашэнкі?43

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па ГПЗ у Арэнбургскай вобласці1

Прагноз — вышэй за 40°C. У многіх краінах Еўропы абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі з-за спёкі

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты44

У акупаваным Севастопалі знікла святло5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу39

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць