Грамадства33

Кіраўнік візавага агенцтва патлумачыў у сацсетках «адкуль такія цэны на запіс на візу»

Гэтае пытанне задала карыстальніца Threads. У каментары прыйшоў чалавек, які прадставіўся кіраўніком візавага агенцтва і выказаў сваё бачанне праблемы.

Ён зазначае, што для кругласутачнага маніторынгу слотаў патрэбныя немалыя рэсурсы: вэб-сервер, сотні проксі, а таксама альбо свая нейрасетка, альбо платны сэрвіс па праходжанні капчы.

Таксама, па яго словах, большасць агенцтваў не мае сваіх ботаў, а карыстаецца паслугамі IT-контрагентаў, адсюль нацэнка ў сярэднім у 40-50%, бо «бізнэс не можа працаваць з маржой 0%, арандуючы офіс і плацячы заробак 5—10 супрацоўнікам, візавыя цэнтры пастаянна ўскладняюць працэдуру запісу, што дадае дзеянняў і чалавека-гадзін у гэты працэс, гэта павялічвае выдаткі, таму расце і кошт».

Кіраўнік агенцтва зазначае, што ў Беларусі традыцыйна вялікі попыт на шэнгенскія візы, так склалася гістарычна. «У працэнтных суадносінах гэта не параўнаецца нават з 140-мільённай Расіяй, але прапускная здольнасць ВЦ і агенцтваў не такая высокая, адпаведна, каб задаволіць попыт, бясконца растуць цэны на паслугі, пакуль іх людзі яшчэ гатовыя купляць».

Ён звяртае ўвагу, што не заўсёды запіс у сціснутыя тэрміны аказваецца магчымым і гэта не залежыць ад агенцтва. Большасць з іх у такіх выпадках дае вяртанне сродкаў, што перашкаджае планаванню бюджэту такога бізнэсу. І толькі магчымасць усталёўваць высокую маржынальнасць трымае прадпрымальнікаў у гэтай сферы, а заробак сярэдняга спецыяліста не перавышае 2500 рублёў у добры месяц.

«Гэта вельмі складаны і нестабільны бізнэс, які складана весці. мне гэтая сфера падабаецца па асабістых поглядах — падарожжа, візы, сэрвіс, продажу. Я стараюся трымаць цэны ніжэй рынкавых, максімальна аптымізуючы працоўны працэс. Напрыклад, мы адмовіліся ад офіса і сышлі ў digital — мне вельмі важная і каштоўная рэпутацыя майго агенцтва і асабістага брэнда», — рэзюмуе кіраўнік агенцтва.

Каментары3

  • Дзянісачка
    23.01.2025
    Але ён можа працаваць з маржой 1000% ;)
  • Мх
    23.01.2025
    https://nashaniva.com/359986
    "Паводле паведамлення, пасольству Італіі стала вядома, што некаторыя асобы, якія добра знаёмыя дыпламатам, займаюцца ашуканствам і цішком прадаюць запісы на атрыманне віз. Тое, што гэтым асобам раней давяралі, стварае найбольшую прыкрасць.

    У сувязі з гэтым італьянскія дыпламаты папярэджваюць, што падобныя выпадкі становяцца вядомымі кампетэнтным органам Італіі, а продаж запісу на візы з’яўляецца злачынствам, якое цягне за сабой адпаведную адказнасць."
    Калі ўжо гэтым махлярам з візамі зачыняць калітку?
  • Vicenzo
    23.01.2025
    гэтыя грошы вам сьлязамі выцякуць

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць