Свет11

Бацька забіў дачку ў Пакістане праз відэа ў тыктоку

Мужчына, які нядаўна перавёз сваю сям’ю з ЗША ў Пакістан, прызнаўся ў забойстве сваёй дачкі-падлетка праз тое, што не ўхваляў яе відэа ў тыктоку. Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на паліцыю.

Уль-Хака Анвара абвінавацілі ў забойстве пасля таго, як ён прызнаўся, што застрэліў сваю дачку Хіру ў паўднёва-заходнім горадзе Квета ў аўторак. Спачатку ён сказаў следчым, што стралялі невядомыя мужчыны.

Бацька, які мае грамадзянства ЗША, заявіў, што лічыць публікацыі дачкі «непрымальнымі».

Паліцыя заявіла, што разглядае ўсе версіі злачынства, уключаючы магчымасць «забойства гонару», якія не з’яўляюцца рэдкасцю ў краіне.

Паводле звестак праваабарончых арганізацый, у Пакістане штогод у выніку так званых «забойстваў гонару» гінуць сотні людзей, пераважна жанчыны. Іх звычайна забіваюць сваякі, сцвярджаючы, што такім чынам абараняюць гонар сям’і.

У выпадку з Хірай Анвар, якой было каля 13—14 гадоў, яе сям’я «мела пярэчанні да яе адзення, ладу жыцця і зносін», адзначыў прадстаўнік паліцыі.

Сям’я пражыла ў ЗША 25 гадоў, і Хіра пачала выкладаць кантэнт у тыктоку яшчэ да вяртання ў Пакістан. Следчыя заявілі, што маюць яе тэлефон, які застаецца заблакаваным.

Паліцыя паведаміла, што ў сувязі з забойствам таксама арыштаваны швагер яе бацькі.

Калі мужчын прызнаюць вінаватымі ў «забойстве гонару», ім пагражае абавязковае пажыццёвае зняволенне — згодна са змяненнямі, якія ўнёс у заканадаўства ўрад Пакістана ў 2016 годзе. Раней яны маглі пазбегнуць турмы, калі іх даравала сям’я ахвяры.

У 2023 годзе італьянскі суд асудзіў пакістанскую пару да пажыццёвага зняволення за забойства сваёй 18-гадовай дачкі, якая адмовілася ад дамоўленага шлюбу.

Годам раней брат пакістанскай зоркі сацыяльных сетак Кандыл Балох выйшаў з турмы пасля таго, як апеляцыйны суд апраўдаў яго за забойства сястры. Да гэтага яго асудзілі да пажыццёвага зняволення, бо ён прызнаўся, што забіў сястру ў 2016 годзе, заяўляючы, што яна зганьбіла сям’ю.

Каментары1

  • Тупенькія ціктокеры
    31.01.2025
    Той выпадак, калі перасякаюцца тупенькія ціктокеры і махровыя цемрашалы.

Цяпер чытаюць

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Пра што ішла размова на сустрэчы Ціханоўскай і Стармера9

У цэнтры Мінска заўважылі шалёны рой мух6

Былы добраахвотнік «Кусь» пагаліўся ў падтрымку «Лахвіча»9

У сацсетках пішуць, што ў Слуцку ўпаў расійскі «Шахед». Улады маўчаць12

Таццяна Кім распавяла, якім бізнэсам занялася б сёння, калі б ёй было 18 гадоў1

Пуцін і Лукашэнка пагаварылі праз тэлефон1

МАЗ прадставіў навінку — ружовую марожаніцу «Купава» ФОТЫ4

Як пасля выпіскі выглядае дзяўчынка, на якую напалі бяздомныя сабакі8

У Гродне дырэктар рэстарана аформіў супрацоўнікам фэйкавыя адпачынкі, забраў іх адпускныя і ўсё спусціў на стаўкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць