Свет22

Прыднястроўе дамовілася з Малдовай аб пастаўках газу без Расіі

Улады Прыднястроўя і Малдовы дамовіліся аб пастаўках газу ў непрызнаную рэспубліку на найбліжэйшы час, паведаміў «Камерсант» спасылаючыся на крыніцы. Па іх словах, для гэтага Тыраспаль і Кішынёў дамовіліся падзяліць грант Еўрасаюза на 30 млн еўра.

На выдзеленыя сродкі Прыднястроўе плануе набыць каля 3,2 млн кубаметраў газу ў суткі з 1 па 10 лютага. Паліва на еўрапейскім рынку будзе набываць малдоўская дзяржаўная кампанія Energocom і праз «Малдовагаз» пастаўляць на левы бераг Днястра. Кішынёў на сваю частку гранта працягне набываць электрычнасць на спотавым рынку.

У той жа час з 11 лютага, калі сродкі гранта ЕС скончацца, Прыднястроўе разлічвае на атрыманне гуманітарнай дапамогі ад Расіі, адзначыў адзін з суразмоўцаў «Коммерсанта». Ідзе гаворка пра фінансаванне паставак газу праз венгерскіх трэйдараў — MET International AG, MOL і MVM. Пра тое, што Расія дасць Тыраспалю крэдыт для пакупкі газу, раней заяўляў кіраўнік непрызнанай рэспублікі Вадзім Краснасельскі.

Еўракамісія абвясціла пра выдзяленне Малдове 30 млн еўра для набыцця і транспарціроўкі газу ў Прыднястроўе 27 студзеня. У камісіі растлумачылі, што набыты на грант газ павінен паступіць у непрызнаную рэспубліку, каб «дапамагчы аднаўленню электразабеспячэння і ацяплення для больш чым 350 000 жыхароў рэгіёну», а таксама аднавіць пастаўкі электрычнасці з левага берага Днястра на правы.

У той жа час там адзначылі, што выдзеленыя сродкі — гэта «першасная дапамога» рэгіёну. Пасля 10 лютага будзе выдзелены іншы пакет, «накіраваны на змякчэнне для грамадзян Малдовы неадкладных сацыяльных наступстваў крызісу і дапамогу ва ўмацаванні энергетычнай незалежнасці і ўстойлівасці Рэспублікі Малдова».

Каментары2

  • Будуць душыць
    31.01.2025
    І патрабаваць ад Ціраспаля ў яўнай ці няяўнай форме змяніць вассалітэт.
    Зрэшты ім нічога іншага не застаецца.
    Прыднестроўе у поўным атачэнні.
  • Янка
    31.01.2025
    Будуць душыць , справа не ў атачэнні, а ў шматгадовай неплацёжаздольнасці, абумоўленай паразітычным характарам Прыднястроўя. Падобны стан рэчаў ёсць выкліканым кантралем прарасейскімі крыімінальнікамі з групоўкі "Шэрыф", сядячымі на штыках акупацыйнага расейскага вайсковага кантынгенту, а таксама карумпаванасцю былога прарасейскага кіраўніцтва Малдовы на чале з Дадонам

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

Еўрапейскія краіны адпрацуюць на вучэннях перакіданне міратворчых сіл ва Украіну1

Назвалі рэальны тэрмін будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць