Свет33

ЗША не далучыліся да заявы групы АБСЕ па выбарах у Беларусі

Заяву падрыхтавалі ўдзельнікі нефармальнай групы АБСЕ «Сябры дэмакратычнай Беларусі». Раней ЗША падтрымлівалі заявы на гэтай пляцоўцы па беларускіх праблемах, але цяпер іх у спісе тых, хто далучыўся да заявы, няма.

Фота ілюстрацыйнае

У заяве гаворыцца, што галасаванне 26 студзеня не было свабоднымі выбарамі і не адпавядала стандартам АБСЕ.

«Ніякія выбары не могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі або адпаведнымі міжнародным стандартам, калі яны праводзяцца ў атмасферы рэпрэсій, якія працягваюцца, адзначаюцца бесперапынным ціскам на грамадзянскую супольнасць, адвольнымі затрыманнямі і масавымі парушэннямі правоў чалавека, а таксама абмежаваннямі любога сапраўднага палітычнага ўдзелу і адсутнасць вартых даверу апазіцыйных кандыдатаў», — гаворыцца ў дакуменце.

Заява была прадстаўленая ад імя Балгарыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Канады, Кіпра, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Нарвегіі, Нідэрландаў, Партугаліі, Польшчы, Румыніі, Славеніі, Украіны, Харватыі, Чэхіі, Фінляндыі, Францыі, Чарнагорыі, Швецыі, Эстоніі. Да дакумента таксама далучыліся Албанія, Андора, Аўстрыя, Боснія і Герцагавіна, Ліхтэнштэйн, Мальта, Паўночная Македонія, Сан-Марына і Швейцарыя.

Каментары3

  • от зависти
    31.01.2025
    Так Трамп поглядывает с завистью на лукашенко и в сторону фашизма.
  • %
    31.01.2025
    У ЗША зараз кіруюць роўным лікам такія самыя як Лукашенка і Пуцін.
  • Нет трампу!
    06.02.2025
    Рыжый чуб примеряет корону синепалого.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць