Спорт33

Дар'я Домрачава выйграла спрынт на этапе Кубка свету ў Кантыёлахці

Гэта першая перамога Домрачавай на этапах Кубка свету.

Бронзавы прызёр Алімпіяды-2010 Дар'я Домрачава 13 сакавіка атрымала перамогу ў спрынтэрскай гонцы на сёмым этапе Кубка свету па біятлоне ў фінскім Кантыёлахці.

Дыстанцыю 7,5 км беларуская спартсменка пераадолела за 21 хвіліну 17,5 секунды без штрафных кругоў.

Гэта першая перамога 23-гадовай Домрачавай на этапах Кубка свету. Раней яна тройчы была трэцяй і адзін раз другой.

У агульным заліку Кубка свету біятланістка перамясцілася з 10-га на 8-е месца (519 ачкоў).

Другое месца ў спрынце заняла расіянка Вольга Зайцава (+8,4; 0+0), трэцяе — немка Каці Вільхельм (+13,5; 0+0).

Людміла Калінчык фінішавала 16-й (+1.14,2; 0+1), Вольга Кудрашова — 45-й (+2.21,6; 0+1), Ала Толкач — 54-й (+2.39,5; 1+1). Вольга Назарава і Надзея Скардзіна не стартавалі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска вырасціла пад Мінскам гіганцкую двухметровую лілею

Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння12

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці1

Швейцарыя памяняе свайго пасла ў Беларусі1

У Вілейскім раёне адкапалі сляды ўзброенага канфлікту сярэдзіны І тысячагоддзя

Зборная Іспаніі пасля чэмпіянату свету ўзначальвае рэйтынг ФІФА

«Ураджай шукае дом». У гомельскай кавярні задарма раздаюць кабачкі ўсім ахвотным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць