Прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс абвясціў пра сваю адстаўку, якая ўступіць у сілу 12 лютага. Раней ён адмаўляўся сыходзіць.

Фота: Vadim Ghirda / AP
Раней ён заяўляў, што не мае намеру сыходзіць з пасады да абрання новага кіраўніка дзяржавы, нягледзячы на ціск з боку апазіцыі.
Аднак апазіцыйныя партыі планавалі ініцыяваць працэдуру імпічменту, што магло прывесці да палітычнага крызісу. Каб пазбегнуць негатыўных наступстваў для краіны, Ёханіс прыняў рашэнне сысці ў адстаўку датэрмінова.
Згодна з Канстытуцыяй Румыніі, у выпадку адстаўкі прэзідэнта новыя выбары павінны адбыцца на працягу трох месяцаў. Першапачаткова першы тур выбараў быў запланаваны на 4 мая, але цяпер, верагодна, адбудзецца раней.
-
У праваслаўнай парафіі на поўдні Польшчы царкоўная ўрачыстасць ператварылася ва ўслаўленне Расіі. З пратэстам выступілі лемкі
-
Трамп заявіў, што з Іранам яго задаволіць толькі «ідэальная здзелка». А проста добрую ён мог бы заключыць проста зараз
-
У Італіі беларуса падазраюць ва ўдзеле ў злачыннай групе
Каментары