Свет44

Украіна экстрадуе нямецкага добраахвотніка па падазрэнні ў трох згвалтаваннях

Былы нямецкі вайсковец Бен Р., які самавольна пакінуў службу ў бундэсверы і адправіўся ва Украіну, быў арыштаваны па падазрэнні ў трох выпадках згвалтавання, піша Bild.

Паводле расследавання нямецкага выдання Spiegel, яго абвінавачваюць у здзяйсненні сэксуальных злачынстваў як у Германіі, так і ва Украіне, дзе ён, як мяркуецца, выкладваў відэазапісы сваіх дзеянняў у інтэрнэт.

Падчас ператрусу яго кватэры ў Баварыі былі знойдзены тысячы фота– і відэаматэрыялаў, звязаных з гвалтам над дзецьмі. Акрамя таго, былі выяўлены боепрыпасы, якія, верагодна, належаць бундэсверу.

Бен Р. знаходзіцца пад вартай ва Украіне з мэтай экстрадыцыі. На нелегальнай анлайн-платформе былі знойдзены яго фатаграфіі і відэазапісы, на якіх відаць, як жанчыны просяць спыніць гвалт. Некаторыя з іх знаходзяцца пад наркотыкамі, у іншых бачныя раны.

Акрамя трох выпадкаў, згаданых у ордары на арышт, магчыма, існуюць і іншыя злачынствы супраць жанчын. Цяпер супраць Бена Р. заведзена крымінальная справа і ў Кіеве — у тым ліку па абвінавачванні ў згвалтаванні непаўналетняй.

Каментары4

  • хех
    11.02.2025
    Хрыч, ад твайго каментара мянтом за вярсту нясе. палішся
  • alex
    12.02.2025
    правда самой Украине не выдают вообще никого со всей европы.
    где замечательно себя чувствуют всякие петушарии,прочие манкурты и кацапские военные преступники.
    парадокс "цивилизованного мирка".
  • Заграничный прынц
    12.02.2025
    ВоЕн света

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Жудасць жудасная». У расійскім гатэлі проста каля ложка паставілі помнік салдату Алёшу16

Расіяне пяты раз заявілі пра ўзяцце «ЛНР»6

Ратавальніка з Маладзечна асудзілі па палітычнай справе2

Юрый Дудзь распавёў, як сусветная поп-зорка падчас турнэ са сцэны падзякавала беларусцы10

Сумкі з гальштукаў і заплечнікі з пакункаў ад чыпсаў Lays — топ беларускіх майстроў, якія робяць апсайклінг-рэчы3

Цім Кук сыходзіць з пасады гендырэктара Apple. Хто яго заменіць?

Упрыгажэнні беларускай дызайнеркі трапілі на выставу сучаснага ювелірнага мастацтва ў Мілане5

Які шанс маладому настаўніку застацца на размеркаванне ў сталіцы?

Як выглядае кватэра ў доме XIX стагоддзя ў цэнтры Мінска?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць