Грамадства

У Гомелі будзе яшчэ адзін суд за парушэнні падчас «выбараў»

На 14 лютага ў судзе Савецкага раёна Гомеля запланаваны суд паводле артыкула 10.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях «Парушэнне заканадаўства пра выбары, рэферэндум, рэалізацыю права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян». Адміністрацыйную справу завялі супраць гомельца Яўгена Бадракова, заўважыла «Гомельская вясна».

Фота: Stringer Anadolu via Getty Images

Якія дзеянні Яўгена Бадракова сталі нагодай для пераследу яго паводле гэтага артыкула, пакуль невядома. Магчыма, чалавека пераследуюць за спробу сфатаграфаваць бюлетэнь, вынесці яго з участка ці сапсаваць. Паводле артыкула 10.9 мужчыну пагражае штраф памерам да 15 базавых велічыняў (630 рублёў).

Зусім нядаўна, 29 студзеня, Яўгена Бадракова ў гэтым самым судзе судзілі паводле ч 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд інфармацыі, занесенай у «рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў»). Які прысуд яму вынеслі, невядома дагэтуль.

На Гомельшчыне гэта другі вядомы выпадак пераследу за справы, звязаныя з апошняй кампаніяй па пераабранні Лукашэнкі. Першы судовы працэс за падобныя парушэнні адбыўся 3 лютага ў судзе Навабеліцкага раёна Гомеля. Тады па артыкулу 10.9 судзілі жыхара Гомеля Андрэя Цімашэнку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай1

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Усе навіны →
Усе навіны

Фермеру і музыканту з Мінска далі тры гады калоніі за тое, што пісаў у Гаюн1

Атака Расіі на Кіеў: зноў зніклі цяпло і вада2

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Ці шкодна адкладаць будзільнік?

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя16

Павышаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту2

Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай1

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць