Свет33

Кім Чэн Ір пакінуў сабе «на старасць» 4 мільярды даляраў

Ангельская газета знайшла ў паўночнакарэйскага дыктатара на рахунках у Люксембургу 4 мільярды даляраў.

Пра гэта The Daily Telegraph паведамілі спецыялісты выведкі Паўднёвай Карэі. Паводле іх версіі, сродкі патрэбныя дыктатару для таго, каб забяспечыць сябе ў выпадку падзення камуністычнага ладу.

Паводле інфармацыі спецслужбаў, першапачаткова грошы размяшчаліся ў Швейцарыі, але пасля таго як міжнародныя правілы барацьбы з адмываннем грошай сталі больш жорсткімі, прадстаўнікі Кіма перавялі іх у Люксембург.

Як лічаць выведнікі, гэтыя грошы з’яўляюцца прыбыткам ад розных незаконных аперацый паўночнакарэйскага кіраўніцтва, у тым ліку ад продажу ядзерных і ракетных тэхналогій, наркотыкаў, махінацый са страхаваннем і выкарыстання працы зняволеных.

Прадстаўнікі Люксембурга адзначаюць, што на грашах, якія размешчаныя ў банках іх краіны, не напісана, што гэтыя грошы з Паўночнай Карэі. Паводле іх сцверджання, звёны грашовых ланцугоў незаконнымі структурамі звычайна паспяхова хаваюцца.

Нагадаем, раней СМІ са спасылкай на спецслужбы паведамлялі, што Кім Чэн Ір перанёс інсульт, пасля чаго яго нібыта скаваў параліч. З цягам часу ў Паўднёвай Карэі і ЗША прызналі праўдзівымі паведамленні аб паляпшэнні стану здароўя дыктатара. У 2009 годзе агенцтва Рэнхап са спасылкай на крыніцы, якія добра інфармаваныя аб сітуацыі ў Паўночнай Карэі, паведаміла, што лідэр КНДР прапанаваў свайго трэцяга сына Кім Чэн Уна ў якасці свайго пераемніка.

Самым верагодным прыстанкам Кім Чэн Іра на выпадак уцёкаў лічыцца Кітай.
У канцы студзеня The Daily Telegraph напісала, што ў святой для карэйцаў гары Пэктусан, якая знаходзіцца на мяжы з Кітаем, ёсць сакрэтны бункер. Уваход у бункер — праз афіцыйны дом прыёмаў карэйскага лідэра.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові4

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

Усе навіны →
Усе навіны

Наталля Дуліна зарэгістравала ў Літве ІП і вядзе анлайн-курсы італьянскай мовы. А яшчэ змагла дабіцца выплаты пенсіі

Ціханоўская расказала, пра што пагаварыла з Коўлам2

Джон Коўл сазваніўся са Святланай Ціханоўскай10

Суд Еўрасаюза адмяніў санкцыі супраць Міхаіла Гуцэрыева8

На ўсходзе Францыі людзей устрывожыў п'яны алень ВІДЭА4

У Маскве забаранілі публікаваць інфармацыю пра наступствы ўкраінскіх удараў — акрамя афіцыйнай3

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты35

Аварыю на чыгунцы ў Белгарадскай вобласці справакавала расійская бомба

Стварылі дзяржаўную камісію для перапісвання падручнікаў па гуманітарных прадметах9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові4

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць