Грамадства

Horki.info (газета «УзГорак») адключыла сайт пасля прызнання яго «экстрэмісцкім» і выдаліла pdf-архіў

Архіў газеты «УзГорак» у фармаце PDF таксама стаў недаступным. Усе старонкі ў сацыяльных сетках выдалены.

Рэспубліканскі «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» быў абноўлены 18 лютага Міністэрствам інфармацыі. Рашэнне аб прызнанні сайта экстрэмісцкім прыняў суд Ленінскага раёна Магілёва.

Газету «УзГорак» у 2009 годзе афіцыйна зарэгістраваў актывіст Эдуард Брокараў, які быў яе галоўным рэдактарам да сваёй смерці ў 2010 годзе. Да гэтага ён займаўся праектамі малапамернай прэсы (да 299 экзэмпляраў), піша Mayday.team.

Доўгі час «УзГорак» заставаўся адзіным незалежным зарэгістраваным выданнем у Магілёўскай вобласці. Газета выходзіла тыражом 1000 экзэмпляраў, не закранала вострыя палітычныя тэмы, але крытыкавала мясцовую ўладу.

 У верасні 2022 года газета прыпыніла выпуск друкаванай версіі, і рэдакцыя працягнула працу ў інтэрнэце. Восенню таго ж года ў шэрагу грамадзян, якія супрацоўнічалі з выданнем, прайшлі палітычна матываваныя ператрусы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным9

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску зноў выстраілася вялікая чарга

«Упершыню за гады ў зале няма рускіх» — Туск тонка пакпіў з Орбана4

Дзяржава прапануе, каб маці Ксюшы з СМА перавяла сабраныя $1,8 мільёна ў Дом дзіцяці. Валанцёры супраць24

Інфаркт, цяжкі стан. З'явіліся звесткі пра зняволенага каталіцкага святара Парахневіча і яго абвінавачванне

Наста Кудасава: Недзе гадоў у 15 адправіла вершы ў «Нашу Ніву», у далёкі Менск, у якім нават ніколі не была

У ЗША пераблыталі сцягі Вялікабрытаніі і Аўстраліі перад прыездам караля Карла III2

У выніку расійскага ўдару па Дняпры загінулі чатыры чалавекі1

Жлобінскі «Металург» незвычайна адсвяткаваў перамогу ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі1

СК пацвердзіў смерць 18‑гадовага хлопца на стадыёне ў Мінску1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным9

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць