Вайна1616

Трамп сцвярджае, што ЗША выдзелілі на Украіну значна больш грошай, чым Еўропа. Лічбы кажуць пра адваротнае

Ваенная дапамога для Украіны ад ЗША і ад еўрапейскіх краін амаль раўназначная, а ў фінансавым і гуманітарным плане Еўропа ідзе наперадзе.

Вайна ва Украіне. Фота: Wolfgang Schwan, Anadolu / Getty Images

Спрэчная заява Трампа была апублікаваная 19 лютага. У сваім пасце на Х прэзідэнт ЗША адзначыў, што яго краіна для Украіны «выдаткавала на 200 мільярдаў долараў больш, чым Еўропа».

Але гэта не так, і даказваецца лічбамі.

14 лютага Кільскі інстытут сусветнай эканоміцы (Германія) апублікаваў новую аналітыку па грошах, якія атрымала Украіна за тры гады: з 22 студзеня 2022 года па 31 снежня 2024 года.

Па даных інстытута, еўрапейскія донары сталі асноўнай крыніцай дапамогі Украіне з 2022 года — асабліва ў фінансавым і гуманітарным трэку.

Што тычыцца ваеннай дапамогі, то падтрымка Еўропы ў памеры 62 мільярдаў еўра знаходзіцца прыблізна на тым жа ўзроўні, што і падтрымка Злучаных Штатаў, якія выдзелілі 64 мільярды еўра.

Пры гэтым Еўропа даўно перасягнула ЗША ў фінансавай і гуманітарнай дапамозе ў асігнаванні (мэтавым накіраванні) — 70 мільярдаў еўра супраць амерыканскіх 50 мільярдаў.

Агульны аб'ем замежнай падтрымкі для Украіны ад усіх краін-донараў — 267 мільярдаў еўра. Што значыць прыблізна па 80 мільярдаў еўра ў год.

Але калі лічыць гэтыя грошы ў працэнтах ад ВУП (валавога ўнутранага прадукту) атрымаецца, што толькі краіны Скандынавіі і Усходняй Еўропы прыкладаюць значныя намаганні для падтрымкі Украіны.

Буйныя донары накшталт Германіі, ЗША ці Вялікабрытаніі вылучаюць менш за 0,2% ВУП у год. Францыя, Іспанія ці Італія робяць яшчэ менш, выдаткоўваючы каля 0,1% ВУП у год.

Па меркаванні экспертаў Кільскага інстытута, гэта больш падобна да «хобі», чым да рэальных фінансавых намаганняў. Сумы такой дапамогі можна параўнаць з урадавымі праектамі субсідзіравання службовых аўтамабіляў.

Больш за тое, дапамога ад ЗША перыядычна стагніравала.

Еўрапейская дапамога няўхільна расла, а аб'ём неваеннай дапамогі ЗША не павялічваўся на працягу 9 месяцаў і аднавіўся толькі ў канцы 2024 года. 

Дапамога на абарону Украіны ад ЗША (чырвоная лінія) і ЕС, Ісландыі, Нарвегіі, Швейцарыі і Вялікабрытаніі з лютага 2022 года па снежань 2024. Графіка: Кільскі інстытут

Лідарам дапамогі сярод еўрапейскіх краін сталі: Германія, Вялікабрытанія, Данія, Нідэрланды, Швецыя, Польшча і Францыя.

Размеркаванне дапамогі Украіне па еўрапейскіх краінах (чырвоным — ваенная, сінім — фінансавая, зялёным — гуманітарная). Графіка: Кільскі інстытут

Некаторыя з краін, як Данія, у якасці ваеннай дапамогі пачалі закупляць зброю наўпрост ва ўкраінскіх вытворцаў. Эксперты лічаць, што такая «дацкая мадэль» магла б дапамагчы пастаўляць зброю танней і хутчэй.

У лютым 2024 года Кільскі інстытут папярэджваў, што для таго, каб замясціць амерыканскую дапамогу, Еўропа павінна павялічыць свае выдаткі на Украіну ў два разы.

19 лютага 2025 года Макрон абвясціў, што Еўропа гатова павялічыць падтрымку Украіны і ўзяць на сябе адказнасць за бяспеку ў рэгіёне, але пра канкрэтныя рашэнні не паведамлялася.

Каментары16

  • Андрусь
    20.02.2025
    Трамп такі жа хлус як і Лукашэнка
  • Шах и Мат
    20.02.2025
    Что и требовалось доказать. Трампоны всегда врут. Это и объединяет их с путиноидами и лукашистами.
  • Хрыч
    20.02.2025
    Да какая разница кто сколько выделил? Один пес,не на фронт пошло, а на новые квартиры,земельные участки и Роллс-Ройсы для нардепов и чиновников

Цяпер чытаюць

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Усе навіны →
Усе навіны

Мэр Мінска патлумачыў, чаму дрэвы на праспекце Незалежнасці замянілі на расліны ў кадках5

Дзяніс Кучынскі заявіў, што новы палітычны сезон можа быць вырашальным11

73‑гадовага афганца асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках2

«Схуднеў на 10 кілаграмаў». Суўладальнік архітэктурнай студыі ZROBIM architects распавёў пра чатыры месяцы ў СІЗА2

Заплацілі 8000 даляраў за пуцёўку — і атрымалі кашмар. Як беларусы з'ездзілі ў Турцыю ў пяцізоркавы гатэль10

Беларуская сям'я 10 гадоў не магла знайсці схаваную заначку. Грошы ўвесь гэты час ляжалі ў печы8

Трамп кардынальна памяняў колер валасоў ФОТАФАКТ13

У Пермі беспілотнік трапіў у шматпавярховы дом4

Лавіна накрыла 15 альпіністаў у Кабардзіна-Балкарыі. Паведамляецца пра сем загінулых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць