Культура55

Вечарына «Беларускага кнігазбору» адбылася ў фае

Нягледзячы на афіцыйную адмову ў арэндзе залы. А 18-й да Палацу мастацтва прыйшло некалькі сотняў чалавек.

Ураньні 17 сакавіка стала вядома, што сёньняшняя вечарына з нагоды выхаду 50 тамоў выдавецкай сэрыі «Беларускі кнігазбор» адмененая адміністрацыяй Палацу мастацтва, дзе яна плянавалася. Аднак людзі ўсё роўна прыйшлі і правялі імпрэзу ў фае і на прыступках будынку.

А 18-й да Палацу мастацтва прыйшло некалькі сотняў чалавек, аднак пабачыўшы на яго дзьвярах абвестку, што «па тэхнічных прычынах» вечарына не адбудзецца, многія разьвярнуліся назад.

Але блізу ста прыхільнікаў «Беларускага кнігазбору» у чаканьні імпрэзы прабаўлялі час сьпевам «Пагоні».

А затым на прыступках зьявіўся паэт Уладзімер Някляеў, які меўся выступаць.

«Гэта робіцца ўжо нават сьмешным: от як толькі дзе нешта беларускае, што недаспадобы ўладам, адразу катастрофа, адразу рамонт... Але мы не павінны на гэта зважаць, мы павінны ісьці сваім шляхам. Гэтыя 50 тамоў пераважваюць усю тую макулятуру, якую панапісвалі з 94 году ўсе разам узятыя пісакі сёньняшняй улады. Я не разумею чаму, але факт ёсьць факт, што да гэтай пары ўлада вядзе вайну з нацыянальнай інтэлігенцыяй. Яна ня можа пазьнішчаць яе, як рабілася гэта ў Курапатах, таму яна кінулася забараняць, адмяняць.

Але нельга адмяніць Купалу і Коласа, Рыгора Барадуліна і Васіля Быкава, Генадзя Бураўкіна і Ніла Гілевіча, нельга адмяніць нікога з тых, хто выйшаў ужо ў «Беларускім кнігазборы», і хто выйдзе пасьля».

Спадар Някляеў падарыў ініцыятару і нязьменнаму кіраўніку сэрыі Кастусю Цьвірку мабільны тэлефон, каб той мог у выпадку новых экстрэмальных сытуацый апэратыўна пра гэта паведаміць грамадзкасьці. Спадар Цьвірка паабяцаў прысутным, што нягледзячы ні на якія сытуацыі, выданьне лепшых твораў беларускай літаратуры за ўвесь час яе існаваньня будзе працягвацца.

«Мы ў палітыку ня лезем. Наша палітыка, самая важная палітыка — выданьне «Беларускага кнігазбору»,

нашай спадчыны, клясыкаў нашай літаратуры. Мы хочам паказаць, што ў нас вялікая літаратура і што мы — вялікі народ».

Акадэмік Радзім Гарэцкі зьвярнуў увагу на тое, што ва ўсе часы беларускія літаратары цярпелі перасьлед, які часта пераходзіў у дзяржаўны тэрарызм:

«Як бачым і цяпер тое ж самае. Як гэта назваць?

Гэта, безумоўна, дзяржаўны тэрарызм, вось тое, што не даюць спакойна пагаварыць нават пра літаратуру».

Паэт Анатоль Вярцінскі прачытаў верш, прысьвечаны расстраляным беларускім пісьменьнікам, а знаны саліст беларускай опэры і кіраўнік «Беларускай капэлі» Віктар Скарабагатаў прасьпяваў жартоўную песьню Манюшкі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй22

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Тры найбуйнейшыя металургічныя заводы Украіны спынілі працу пасля расійскіх атак. Цэлая галіна прамысловасці аказалася пад пагрозай 10

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам18

Каверын выбачыўся за прапанову эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай66

Дрон ці балістыка? Што гэта за «Пелікан», якім сёння ўкраінцы атакавалі Маскву6

Першая ў гісторыі горада. У Баранавічах дзяўчынку назвалі вельмі рэдкім старажытнагрэчаскім іменем 8

Вядомы расійскі футбаліст паспрабаваў прачытаць фразу па-беларуску і пацярпеў фіяска ВІДЭА15

«Спачатку мы пяць дзён запар пілі піва, а потым пайшлі ў студыю». Беларусы стварылі панк-гурт у Амерыцы і запісалі альбом па-беларуску10

«Маё сэрца разбіта». Эд Шыран выбачыўся пасля скандалу з адхіленнем рэпера Маклмора праз прапалесцінскія лозунгі10

Блінчыкі з шакаладам, пельмені і не толькі. Чым кормяць школьнікаў у новым навучальным годзе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй22

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць