Грамадства

Беларуска ў Польшчы просіць дапамогі для сваёй дачкі, якая хварэе на лімфому

Кацярына Карзун разам з чатырма дзецьмі з'ехала з Беларусі праз палітычныя матывы спачатку ва Украіну, а потым ад вайны — у Польшчу. У Польшчы яе дачка Даша захварэла на лімфому. Ужо другі год сям'я змагаецца з хваробай і просіць аб дапамозе.

Даша падчас хваробы і перад ёй. Калаж: MOST

Зараз Дашы 20 год. Першыя этапы лекавання лімфомы былі неэфектыўнымі, распавядае яе маці. За час хваробы дзяўчынка апыналася ў рэанімацыі і лекары казалі, што яна можа не выжыць.

Дзякуючы CAR-T тэрапіі беларусцы стала лепей, але яна ўсё яшчэ далёка ад поўнага аднаўлення. Сям'я збірае грошы на польскай платформе Zrzutka і на PayPal.

Першы сімптомы хваробы сям'я заўважыла амаль адразу пасля пераезду ў Польшчу: Даша моцна кашляла, часам траціла прытомнасць. Але лекары сказалі, што гэта алергічны спазм.

«Я настаяла, каб Дашу паклалі ў шпіталь. Ёй паставілі дыягназ «востры ларынгіт», выпісалі антыбіётыкі. Дашы станавілася ўсё горш. Думалі, што ў яе запаленне лёгкіх. Па маім патрабаванні ўсё ж зрабілі камп’ютарную тамаграфію, якая паказала новаўтварэнні ва ўсіх органах. Дашы зрабілі некалькі аперацый, усе новаўтварэнні прыбралі, акрамя прысення сэрца — там была вялізная пухліна памерам 18 сантыметраў. Яна ціснула на ўсе органы: сэрца, аорту. Даша не магла гаварыць, спаць, у яе раздзьмулася шыя, твар. Хвароба прагрэсавала», — расказала Кацярына «Радыё Свабодзе».

Акрамя Дашы ў Кацярыны яшчэ тры дзіцёнкі. Часам жанчына не магла працаваць, бо неабходна было знаходзіцца побач з Дашай у бальніцы. Кансультацыі з лекарамі, спецыяльнае харчаванне, арэнда кватэр і дадатковыя лекі патрабавалі вялікіх фінансавых намаганняў.

«Даша таксама наведвае псіхолага, псіхіятра і кардыёлага, і ўсе гэтыя выдаткі кладуцца на нас. Хвароба моцна ўдарыла па яе агульным стане, і калі здароўе дазволіць, нам трэба будзе аднавіць зубы, якія пацярпелі падчас лячэння», — тлумачыць Кацярына.

Каментары

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць