Свет22

У Германіі паліцыя ачапіла раён і пяць гадзін вяла расследаванне забойства. Аказалася, гэта была сэкс-лялька

Мужчына выгульваў сабаку і заўважыў на будпляцоўцы жаночае цела. На месца выклікалі крыміналістаў, аператараў дронаў, судмедэкспертаў і нават рытуальную службу. 

Скрыншот відэа NDR

Вечарам у суботу ў паліцыю горада Ростак на паўночным усходзе Германіі паступіў экстранны выклік. Мужчына гуляў з сабакам і наткнуўся на абгарэлае жаночае цела.

На месца здарэння выехалі ўсе наяўныя паліцэйскія службы, уключаючы следчых па забойствах, крыміналістаў і судмедэкспертаў, а таксама аператараў дронаў з 3D-сканерам. 

Раён ачапілі, пажарныя асвяцілі месца магутнымі пражэктарамі, паліцэйскія фатаграфавалі доказы, а следчыя па справах аб забойствах прасоўваліся да меркаванага цела літаральна па сантыметры, вымяраючы яго рулеткай і дакументуючы даныя, пiша NDR.

Праз пяць гадзін паліцэйскія падышлі ўшчыльную да «ахвяры». Адзін са следчых дакрануўся да «трупа» і адразу зразумеў, што гэта не чалавек — аб'ект быў выраблены з сінтэтычных матэрыялаў.

Аказалася, што гэта была рэалістычная сэкс-лялька. Яе абпалілі, а потым упакавалі ў сумку Ikea і выкінулі на двор. Следчыя мяркуюць, што хтосьці зрабіў гэта спецыяльна, паведамляе Daily Mail.

Скрыншот відэа: NDR

На той момант на месца паспела прыбыць рытуальная служба, якая павінна была адвезці цела ў морг. Супрацоўнікаў давялося адпусціць, паліцыя забрала ляльку для ўтылізацыі. Расследаванне было спынена. 

Паліцэйскія на месцы здарэння прызналіся, што ніколі раней не сутыкаліся з такiм дзіўным выпадкам за ўсю сваю кар'еру.

Каментары2

  • 1 красавіка
    01.04.2025
    1 красавіка)
  • Вадзім
    02.04.2025
    Самы дурны першакрасавіцкі жарт
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць