Эканоміка

На таргах БВФБ курс даляра ЗША знізіўся на 8 рублёў

Курс даляра ЗША па выніках біржавых таргоў 26 сакавіка знізіўся на 8 рублёў і склаў 2.994 рублі.

Паводле звестак БВФБ, у таргах далярам удзельнічалі 24 банкі. Аб’ём здзелак склаў 39 млн. 767 тыс. (попыт — 39 млн. 486 тыс., прапанова — 43 млн. 444 тыс.)

У таргах расійскім рублём удзельнічала 25 банкаў. Курс вырас на 0,22 рубля да 101,44 рубля. Аб’ём таргоў склаў 325 млн. 546 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 339 млн. 306 тыс., прапанова — 324 млн. 678 тыс.).

У таргах еўра ўдзельнічала 25 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 9 млн. 527 тыс. (попыт — 9 млн. 537 тыс., прапанова — 6 млн. 898 тыс.), а курс вырас на 3 рублі да адзнакі 4.003 рублі за еўра.

Адносна валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,01% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.067,31 рубля супраць 1.067,21 рубля днём раней.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 3%. Пры гэтым да даляра ЗША — на 4,58%, да расійскага рубля знізіўся на 7,16%, да еўра — умацаваўся на 2,50%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля адносна кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу26

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Расія рыхтуе летняе наступленне. Ці возьме яна Славянск і Краматорск?8

Вясновыя суботнікі на берагах: што з імі не так?

У Нацбанку назвалі тры самыя паспяховыя махлярскія схемы ў Беларусі2

У Егіпце ўнутры старажытнай муміі знайшлі рукапіс Гамера1

Кацярына Андрэева: Я была маральна гатовая за той стрым адседзець два гады, але ўсё пасыпалася, калі інкрымінавалі здраду дзяржаве3

Трамп заявіў пра «поўны кантроль» над Армузскім пралівам і расказаў пра хаос у кіраўніцтве Ірана4

«Белсаюздрук» ужо праз тыдзень стане часткай «Белпошты»4

У санкцыйны спіс ЕС уключылі Беларускую нафтавую кампанію і «Волат-Санцзян»1

Пад Бабруйскам з-за пылавога воблака сутыкнуліся пяць аўтамабіляў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу26

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць