Грамадства99

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

Цімур Бураў быў шасціразовым чэмпіёнам Беларусі па муай-тай і тайскім боксе. «Адразу пайшоў у царкву, а ўжо потым — лячыцца. Запозна», — расказалі «Нашай Ніве» яго сябры.

Цімур Бураў. Фота са старонкі ў фэйсбуку

Цімур Бураў — член нацыянальнай зборнай па тайскім боксе і кікбоксінгу (2009—2016), шматразовы фіналіст кубкаў свету і чэмпіянатаў Еўропы, чэмпіён Эстоніі і Латвіі, шасціразовы чэмпіён Беларусі па кікбоксінгу і тайскім боксе.

Гэта чалавек з зорнай плеяды беларускіх кікбаксёраў пачатку 2010-х. Многія з іх, дарэчы, такія, як Сяргей Скіба, Віталь Гуркоў, Яўген Лашэўскі ў выніку апынуліся ў эміграцыі. 

Бураў памёр на мінулым тыдні ад рэдкай анкалогіі лімфатычнай сістэмы. З моманту пастаноўкі дыягназу прайшло троху больш за паўгода.

Аднаклубнікі хлопца журацца на ягоны падыход да дзеянняў пасля атрымання навіны.

«Адразу пайшоў у царкву, а ўжо потым — лячыцца. Запозна», — сказаў адзін з аднаклубнікаў Цімура.

Раней ад гэтай жа хваробы памерла малодшая сястра Бурава. 

Бураў апошні час працаваў трэнерам. Даўно жанаты з Аленай Ляшкевіч, пяціразовай чэмпіёнкай свету па тайскім боксе. 

* * *

Лімфатычная анкалогія — гэта рак, які паражае клеткі і тканкі лімфатычнай сістэмы, уключаючы лімфавузлы і селязёнку. Часцей за ўсё гаворка ідзе пра лімфому, якая можа працякаць як павольна, так і агрэсіўна. Важна памятаць, што ранняе выяўленне хваробы істотна павышае шанцы на паспяховае лячэнне.

Для прафілактыкі рэкамендуецца весці здаровы лад жыцця, падтрымліваць імунную сістэму і праходзіць рэгулярныя медыцынскія агляды.

Асаблівую ўвагу варта звяртаць на змены ў памерах лімфавузлоў, нязвыклую стомленасць або патлівасць ноччу.

Пры з’яўленні сімптомаў (неабавязкова звязаных з болем, але — нехарактэрных да таго) трэба неадкладна звяртацца да доктара і правярацца, нават калі ваш тэрапеўт не бачыць у гэтым сэнсу. 

Каментары9

  • Чарга на узі 3-6 месяцаў
    29.04.2025
    правярацца, нават калі ваш тэрапеўт не бачыць у гэтым сэнсу/
    Як правярацца, калі ты не маеш медычнай адукацыі і не ведаеш, якія табе патрэбныя абследаванні і аналізы? А паліклініка кажа, што "паказанняў" для тых абследаванняў, якія просіш ты, "няма". І не дае направленіе.
    А Ірына Абельская праінспектавала ўсе паліклінікі і сказала, што ўсё правільна, так і трэба рабіць.
  • Чарга на узі 3-6 месяцаў
    29.04.2025
    Паліклінікі не абследуюць, як трэба, не даюць направленія, робяць выгляд, што ты здаровы. Па вачах сумленнага лекара бачна, што ён ведае, што табе трэба прызначыць, які від абследавання, але начальства загадала не даваць направленіе. І доктар вымушаны дзейнічаць па інструкцыі ад начальства.
    А потым людзі мруць ад рака ў 33 гады.
  • Будь кротким!
    29.04.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць