Улада4444

Павел Шарамет пазбаўлены беларускага грамадзянства

Пра гэта яму паведамілі заказным лістом з пасольства Беларусі ў Маскве. У лісце паведамляецца, што Шарамет можа прыйсці і здаць у амбасадзе беларускі пашпарт, атрымаць даведку аб пазбаўленні грамадзянства і заплаціць за гэта пошліну 7 еўра.

Пра гэта яму паведамілі заказным лістом з пасольства Беларусі ў Маскве.

Як распавёў «Беларускаму партызану» сам Шарамет, які жыве ў Маскве, ліст падпісаны не амбасадарам, а адным з сакратароў. Там не пазначана, хто менавіта прыняў рашэнне аб пазбаўленні яго грамадзянства – МУС, МЗС або адміністрацыя кіраўніка Беларусі. У якасці прычыны пазбаўлення грамадзянства ўказваецца атрыманне Шараметам расійскага пашпарту.

Таксама ў лісце паведамляецца, што Шарамет можа прыйсці і здаць у амбасадзе беларускі пашпарт, атрымаць даведку аб пазбаўленні грамадзянства і заплаціць за гэта пошліну 7 еўра.

«Я спрабаваў высветліць, якое ведамства прыняло рашэнне аб пазбаўленні грамадзянства, але мне пакуль ніхто афіцыйна нічога не можа паведаміць. Дае грамадзянства прэзідэнт краіны, ён і пазбаўляе грамадзянства ў выпадку добраахвотнага звароту чалавека. Я нікому ніякіх лістоў не пісаў, ад беларускага грамадзянства не адмаўляўся.
Пра тое, што ў мяне ёсць грамадзянства РФ, беларускія ўлады ведалі яшчэ 10 гадоў таму – іх аб гэтым афіцыйна апавяшчаюць, але рэагавалі на гэта спакойна. Вядома, што беларускія ўлады нават ўгаворваюць людзей не адмаўляцца ад беларускага грамадзянства ў выпадку пераезду на пастаяннае месца жыхарства ў іншую краіну.
Жаданне адабраць у мяне беларускі пашпарт – гэта праява абвастрэння псіхозу беларускіх спецслужбаў. Яны ўжо не ведаюць, як нас укусіць і за якое месца. Безумоўна, гэта помста за маю прафесійную дзейнасць. Помста подлая і гадкая. Я не збіраюся нічога абскарджваць зараз, таму што гэта бессэнсоўна. Вернемся да гэтай тэмы пасля рэвалюцыі»
-- заявіў Павал Шарамет.

***

У 2002 годзе ў Беларусі былі прынятыя папраўкі ў заканадаўства аб грамадзянстве, якія дазваляюць людзям мець другое грамадзянства, калі яны пастаянна пражываюць у іншай краіне, але не хочуць разрываць сувязь з радзімай.

Па звесткам «Беларускага партызана», рашэнне аб пазбаўленні Шарамета грамадзянства прымалася не ў міграцыйнай службе і не кіраўніцтвам МУС, а непасрэдна Саветам бяспекі.

Каментары44

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць