Улада

«Віцебскі кур’ер М» засудзілі

Судзьдзя Кастрычніцкага суду Віцебску Тацяна Жураўкова палічыла, што незалежная газэта «Віцебскі кур’ер М» нанесла маральную шкоду мясцоваму прадпрымальніку Аляксандру Данілаву і засудзіла ў яго карысьць амаль 2 мільёны рублёў кампэнсацыі.

Віцебскі прадпрымальнік атрымаў дазвол гарвыканкаму на пабудову забаўляльнага маладзёвага цэнтру побач зь месцам, дзе калісьці знаходзіліся будынкі хрысьціянскіх храмаў, у тым ліку – сабор сьвятога Мікалая. Прыкладна ў гэтым кутку сучаснага сквэру былі могілкі, на якіх хавалі сьвятароў і знакамітых людзей Віцебску. Рашэньне гарвыканкаму прымалася нечакана і хутка, без абмеркаваньня, як патрабуецца, грамадзкасьцю. Пра гэта ня ведалі і іншыя прадпрымальнікі гораду, якія б маглі паўдзельнічаць у адкрытым конкурсе на забудову. Атрымалася, што ўсё было зроблена пад аднаго чалавека.

«Віцебскі курьер М» падняў гэтую праблему, прычым у маральным аспэкце: ці варта на намоленым на працягу стагодзьдзяў месцы будаваць забаўляльную ўстанову, у якой моладзь будзе займацца скокамі і гуляць у азартныя гульні. У артыкуле была таксама фраза пра тое, што рашэньне пад канкрэтнага чалавека наводзіць на думку пра нейкія, можа роднасныя, сувязі прадпрымальніка са старшынёю гарвыканкаму Пятром Драздовым.

Як высьветлілася на судзе, непрымальнасьць гэткіх роднасных сувязяў з адказным чыноўнікам і легла ў аснову іску Данілава. Яго яшчэ вельмі пакрыўдзіла, што газэта быццам палічыла, што ён парушыў закон. Пра гэта, дарэчы, у артыкуле няма аніводнага слова. Свой маральны стан прадпрымальнік пасьля публікацыі палічыў вельмі дрэнным і запрабаваў 30 мільёнаў рублёў зь «Віцебскага курьера М» і яшчэ пяць з аўтара – інваліда Сяргея Буткевіча. Журналісту пра гэта казаць ня сталі, бо баяліся чарговага інсульту.

Нягледзячы на тое, што выданьне падтрымалі супрацоўнікі аддзелу культуры, гісторыкі, творчая інтэлігенцыя гораду, добрую псыхалягічную падтрымку аказала Праваслаўная царква (Віцебская эпархія ўзнагародзіла галоўнага рэдактара выданьня Уладзімера Базана граматай за выхаваньне ў грамадзянаў духоўнасьці), вырак судзьдзя пабудавала на абвінавачаньні выданьня і журналіста. Не дапамагла і карысная публікацыі моўная экспэртыза, якую зрабілі ў Менску.

У выніку «Выдавецкаму дому «Віцебскі курьер»» давядзецца заплаціць Данілаву 1,5 мільёна рублёў, яшчэ 150 тысячаў прадпрымальнік атрымае ад Буткевіча, плюс 310 тысячаў пакрыцьця выдаткаў. Але галоўны рэдактар Базан спадзяецца, што суд вышэйшай інстанцыі падтрымае касацыйную скаргу на рашэньне Жураўковай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую30

Беларусбанк знізіў стаўкі па крэдытах на жыллё1

У Мінску са стральбой затрымалі расійскіх кур'ераў тэлефонных махляроў10

У Барысаве невядомы раскідвае «мармеладкі» з рыбалоўнымі кручкамі — ёсць загінулыя жывёлы10

Дунін-Марцінкевіч ці не Дунін-Марцінкевіч? Каму належыць загадкавы фотапартрэт з дарэвалюцыйнага нумара «Нашай Нівы»4

Макрон: Еўропе час прачнуцца13

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным1

Ілан Маск афіцыйна запусціў XChat7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць